Звычайны сарган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Звычайны сарган
Belone belone1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Belone belone (Linnaeus, 1761)

Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   165594
NCBI   129037
EOL   212567

Звычайны сарган, або Атлантычны сарган[1] (Belone belone) — марская рыба сямейства сарганавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Асяроддзе: мора
  • Размнажэнне: кладка яек

Даўжыня народжанага саргана: 13 мм. Даўжыня дарослай асобіны: 100 см. Звычайны сарган — марская, статкавая, пелагічная рыба. Сарган мае вельмі выцягнутае і вузкае цела, якое нагадвае цела вугра або рыбы-іголкі. Луска вельмі дробная, перламутрава-бліскучая. Сківіцы вельмі выцягнутыя, утвараюць характэрную «дзюбу», якая нагадвае дзюбу птэрадактыляў. Маленькія вострыя зубы на дзюбе дазваляюць саргану падчас хуткага плавання хапаць дробную здабычу — кільку, хамсу, цюлькоў, ракападобных. У вялікай колькасці сарганы водзяцца ў Чорным і іншых морах. Адрозніваюць шмат падвідаў.

Зноскі

  1. Звычайны сарган, Атлантычны сарган у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.179