Звычаёвае права

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Звычаёвае права — сукупнасць гістарычна выпрацаваных і прынятых грамадствам няпісаных нормаў, правілаў паводзінаў і ўзаемаадносін людзей у розных галінах вытворчага, грамадскага і сямейнага жыцця. Яно выступае як адна з формаў грамадскай свядомасці, фарміравалася на падвалінах звычаяў, якія існавалі ў дадзяржаўным грамадстве.

Звычаёваму праву садзейнічаў бясспрэчны аўтарытэт грамадскай думкі, якая ў шматлікіх выпадках мела прэвентыўны характар, а таксама адчуванне чалавекам сваёй залежнасці ад калектыву.