Звышновая зорка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звышновая зорка
Выява
Кім названа Вальтэр Баадэ[1][2] і Fritz Zwicky[d][1][2]
Мадэльны элемент SN 1006[d], SN 1054[d], S Andromedae[d], SN 2006gy[d], ASASSN-15lh[d] і SN 1604[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Астатак звышновай Кеплера

Звышновыязоркі, якія характарызуюцца гіганцкімі ўспышкамі — скачкападобным павелічэннем бляску ў сотні мільёнаў разоў; крыніцы касмічных прамянёў.

Успышкі зорак назіраліся з глыбокай старажытнасці. Вывучэнне іх пачата Ціха Брагэ, які апісаў успышку зоркі ў сузор'і Касіяпеі ў 1572. Звышновыя зоркі ўспыхваюць у розных галактыках прыблізна 1 раз у 360 гадоў. Пры ўспышцы звышновай яркасць яе за 10—20 сутак робіцца параўнальнай з сумарнай яркасцю ўсёй зорнай сістэмы — галактыкі, унутры якой знаходзіцца гэтая зорка. Агульная энергія, што выпрамяняецца за час успышкі, перавышае 10 эрг. Успышка адбываецца, калі зорка зыходзіць з галоўнай паслядоўнасці дыяграмы Герцшпрунга — Расела і ўступае ў заключны этап эвалюцыі. Да выбуху звышновай прыводзіць гравітацыйны калапс. Пасля выбуху цэнтральная частка зоркі становіцца нейтроннай зоркай, а рэчыва вонкавых слаёў выкідваецца з хуткасцю ў некалькі тысяч кіламетраў за секунду і ўтварае газавую туманнасць (напр., Крабападобная туманнасць). Па характары змены бляску і спектра звышновыя зоркі падзяляюць на 2 тыпы. Да 1-га тыпу адносяцца вельмі старыя зоркі (да выбуху), маса якіх параўнальная з сонечнай. Паніжэнне бляску пасля максімуму праходзіць раўнамерна, спектры складаюцца з вельмі шырокіх палос. 2-гі тып: маладыя зоркі з масай у 10 разоў большай за сонечную, вялікая разнастайнасць у характары зніжэння бляску пасля максімуму, палосы ў спектрах ствараюцца выпрамяненнем атамаў Н, Не, N і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шкловский И. Звезды: их рождение, жизнь и смерть. 3-е изд. - М., 1984.