Звяз пярсцёнка
Звяз пярсцёнка — першая частка трылогіі «Валадар пярсцёнкаў»
Сюжэт [правіць]
Падзеі першай кнігі развіваюцца ў III эпосе па года-злічэнню Міжзем'я — света, у якім адбываецца большасць гісторый Дж. Р. Р. Толкіна. Пярсцёнак Усяўладдзя, які лічыўся згубленым на працягу двух тысяч гадоў, быў знойдзены ў Шыры — краіне «малога» народа — Хоббітаў. Дзядзя Фрода Бэгінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад уходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў, пасля гэтага, Пярсцёнак ляжаў без справы. Але Горлум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка выдаў Хоббітаў. Дзевяць Назгулаў — дапаможнікаў Саўрона — цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, выйшла на пошукі Фрода, які ўжо адправіўся ў Рывендаэл, горад Эльфаў, каб там схаваць Пярсцёнак. Хоббіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна — нязбыўшагася караля Гондара. Назгулы напалі на чатырох Хоббітаў, якія і выконвалі гэтую місію, і ранілі насіцеля Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэйл — эльф з Рывендэла прыбыў на дапамогу, і адвёз хоббіта ў Рывендэл. Назгулаў на пераправе праз раку накрыла хваля, і на час усе звесткі аб іх існаванні, зніклі. Фрода прачнуўся цэлым і непашкоджаным, акрамя невялікай раны на плячы, ад удару Моргульскім мячом, мячом Караля-чараўніка — галоўнага Назгула. Ён думаў, што падарожжа закончана, і можна вяртацца дахаты. Але на сходзе ў Элронда — галоўнага эльфа у Рывендэле, было вырашана, што Пярсцёнак нельга пакідаць там, а трэба знішчыць у вулкане Арадруін, дзе ён і быў выкаваны. Новая місія ўскладзена на плечы Фрода, якому выбраны спадарожнікі: Хоббіты — Сэм, Мэры і Піпін; адзін гном — Гімлі; адзін эльф — Легалас; два чалавекі — Арагорн і Барамір; і Мая[1], які ўвесь час ім дапамагаў — Гэндальф Шэры. Па дарозе, ім трэба было прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы — Мая, здрадзіўшы дабру, не прапусціў Звяз[2]. Ім трэба было прайсці праз копі Морыі, старажытныя шахты Гномаў, але на Звяз напалі гобліны, і галоўнае, Балрог — старажытная вогненая «пачвара». Балрог падае ў пропасць, і цягне за сабой Гэндальфа. У Звязе Пярсцёнка застаецца восем членаў. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Лотларыен (скарочана Ларыен), дзе іх сустракае Галадрыэль. Далей Звяз адпраўляецца на лодках па Андуіну (Вялікай Рацэ). У адзін дзень, на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык Назгула. Звяз адбіваецца, і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці лодкі па берагу, праз вадаспад Рэрас. Але Саруманавы ўрук-хаі (гобліны) Ізенгарда нападаюць у саюзе з Мордарскімі, Саўронаўскімі гоблінамі на Звяз, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплываючы на ўсходні бераг… ДАЛЕЙ "
Поўны сюжэт кнігі можна паглядзець тут.
Удзельнікі Братэрства Пярсцёнка [правіць]
| Удзельнік | Раса | |
|---|---|---|
| Фрода | Хобіт | Спадчыннік Більба і насіцель Пярсцёнка Усяўладдзя. Яму 50 гадоў. |
| Сэм | Хобіт | Садоўнік Фродо, ён быў верным спадарожнікам на працягу ўсяго шляху. |
| Мэры | Хобіт | Сын майстра Бакленда, ён з'яўляецца стрыечным братам і Піпіна, і Фрода. Лепшы сябар Піпіна. Яны разам трапілі ў Звяз пасля сходу ў Элронда. |
| Піпін | Хобіт | Ён з'яўляецца самым маладым членам групы і стрыечным братам Мэры і Фрода. |
| Гэндальф | Мая | Вёў Звяз да выхада з Морыі. |
| Арагорн | Чалавек | Рэйнджар Поўначы, які суправаджае хобітаў з Бры ў Рывендэйл і становіцца членам Братэрства. Нашчадак Ісілдура. Сапраўдны кароль Гондара. Вёў атрад пасля «смерці» Гэндальфа Шэрага. |
| Легалас | Эльф | Эльфійскі прынц-лучнік. Сын караля эльфаў Ліхалесся Трандуіла. |
| Гімлі | Гном | Прыйшоў з Адзінокай гары. |
| Барамір | Чалавек | Сын наменіка караля Гондара Дэнетара ІІ. Вайскавод Гондара. |
Зноскі
| Кнігі Дж. Р. Р. Толкіна аб Міжзем'і | |
|---|---|
| Выдадзеныя пры жыцці |
Хобіт, альбо туды і назад • Уладар пярсцёнкаў (Звяз пярсцёнка • Дзве вежы • Вяртанне караля) • Прыгоды Тома Бамбадзіла • Дарога ўдалеч ідзе |
| Выдадзеныя пасмяротна | |