Згуртаванне Беларускай Шляхты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Згуртаванне Беларускай Шляхты, ЗБШ — грамадска-патрыятычная і навукова-культурная добраахвотная арганізацыя асобаў шляхецкага стану. Існуе з 1988 г., юрыдычна заснаваная 1 лістапада 1992 г. на 1-м (Устаноўчым) Сойме ў Мінску.
- Вышэйшы орган — Сойм, паміж соймамі — Найвышэйшая Рада.
- Выканаўчыя органы: Галоўны сакратарыят і сакратарыяты на месцах. Мае тэрытарыяльныя філіялы, кіруючы орган — соймік.
- Вялікі маршалак — Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, Ганаровы маршалак — граф Андрэй-Станіслаў Цеханавецкі.
- Асноўныя мэты ЗБШ: аб'яднанне і згуртаванне асобаў шляхецкага стану на падставе агульных інтарэсаў, усебаковае вывучэнне, захоўванне, адраджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай духоўнай і матэрыяльнай культуры.
- Выдае часопіс «Годнасць».