Зданевыя
| Зданевыя | ||||||||||||||
Leptynia hispanica
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Зданевыя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Phasmatodea |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Зданевыя, прывідавыя, палачнікі (Phasmatodea) — атрад насякомых.
Атрад уключае каля 2,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць на раслінах. Даўжыня да 35 см (самыя вялікія з насякомых). Самкі буйнейшыя за самцоў. Форма цела палачкападобная (адсюль адна з назваў) або лістападобная (у лістацелаў). Крылаў у большасці відаў няма. Вочы добра развітыя. Ногі хадзільныя. Ротавы апарат грызучы.
Расліннаедныя. У развіцці — партэнагенез, ператварэнне няпоўнае. Паводзіны і афарбоўка зданевых маюць прыстасавальнае значэнне: у нерухомым стане яны падобныя на галінкі, сцёблы, кавалкі кары, лісце. Здольныя доўга знаходзіцца ў стане «васковай гнуткасці» (каталепсія). Уласціва аўтатамія, страчаныя часткі цела лёгка ўзнаўляюцца.
[правіць] Літаратура
- Максімава С. Прывідавыя // БЭ ў 18 т. Т. 13. - Мн., 2001.