Здзіўленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выраз твару пры здзіўленні

Здзіўленне — кагнітыўная эмоцыя, якая ўзнікае пры ўзнікненні нечаканай сітуацыі.

Пры здзіўленні мышцы рэзка скарачаюцца. Гэта даволі нестабільнае пачуццё, яно хутка прыходзіць і хутка знікае. Яго асноўная функцыя — дапамагчы чалавеку падрыхтавацца да рэакцыі на новую або нечаканую падзею і на наступствы гэтай падзеі. З пункту гледжання эвалюцыйнага развіцця гэта вельмі важная эмоцыя, якая мае моцную псіхалагічную інэрцыю, накіраваную на выжыванне віду.

Здзіўленне вызваляе нервовую сістэму ад эмацыйнай нагрузкі, якая шкодзіць прыстасаванню да нечаканай змены навакольнага асяроддзя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]