Землетрасенне ў Інданезіі (2012)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Землетрасенне ў Інданезіі (2012) (Інданезія)
Землетрасенне ў Інданезіі (2012)
Дата і
час
(08:38:37 UTC) 11 красавіка 2012 года
Магнітуда 8,6 Mw[1]
Глыбіня
гіпацэнтра
23 км
Размяшчэнне
эпіцэнтра
2°18′40″ пн. ш. 93°03′47″ у. д.HGЯO
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
 Інданезія
 Малайзія
 Тайланд
 Сінгапур
 Бангладэш
 Індыя
 Шры-Ланка
Цунамі абвешчана пагроза
Пацярпелыя 5 загінулі[2], 4 пацярпелі[3]

Землетрасенне разбуральнай сілы ля заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Суматры магнітудай 8,6 адбылося 11 красавіка 2012 года ў 14 гадзін 38 хвілін па мясцовым часе. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў 435 км на паўднёвы захад ад Банда-Ачэх, а гіпацэнтр залягаў у Індыйскім акіяне на глыбіні 23 км.[1] Праз 125 хвілін адбыўся магутны афтэршок магнітудай 8,2 у 615 км на паўднёвы захад ад Банда-Ачэх на глыбіні 16 км.[4] Землетрасенне стала 11-м па магнітудзе з 1900 года, маючы сілу, нетыповую для ўнутрыплітавых землетрасенняў.[5]

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Карта інтэнсіўнасці землетрасення

Нягледзячы на значную сілу, землетрасенне не нанесла моцнай шкоды. У першыя гадзіны пасля асноўнага штуршку адбылося адключэнне электрычнасці.[6] Пяць чалавек памерлі ад сардэчнага прыступу, 4 чалавека пацярпелі ад транспартных сродкаў у правінцыі Ачэх — самай блізкай да эпіцэнтра.[3]

Цунамі[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля землетрасення было абвешчана пра пагрозу цунамі, але неўзабаве яна была знята[6][7]. Невялікія хвалі (каля 20 см) былі адзначаны ля вострава Вялікі Нікабар, 10-сантыметровыя хвалі былі адзначаны ў Тайландзе.[8] Інданэзійскае агенцтва метэаралогіі, кліматалогіі і геафізікі паведаміла пра тры невялікія цунамі на ўзбярэжжы правінцыі Ачэх (да 80 см).[9] Хвалі вышынёй 1 м дасягнулі Сімёлуэ, шкоды не зарэгістравана.[10]

Дапамога[правіць | правіць зыходнік]

Інданезія ужо накіравала выратавальныя каманды ў Банда-Ачэх[6]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Magnitude 8.6 — OFF THE WEST COAST OF NORTHERN SUMATRA.
  2. CNN Wire Staff (2012-04-12). "5 die after earthquake near Indonesia" [англійская]. CNN. Праверана 2012-04-12.
  3. а б Surverying minimal damage from twin quakes, Indonesians can’t believe their luck - The Washington Post Архівавана 13 красавіка 2012.
  4. Magnitude 8.2 — OFF THE WEST COAST OF NORTHERN SUMATRA. Архівавана 13 красавіка 2012.
  5. Scientists: Magnitude-8.6 Indonesia jolt was unusually large for a strike-slip quake - Winnipeg Free Press
  6. а б в Massive extremely dangerous earthquake 500 km from the Sumatra coast, Indonesia. Архівавана 14 мая 2012.
  7. Indian Ocean on tsunami alert after quakes - Asia-Pacific - Al Jazeera English
  8. THE DAILY STAR :: News :: International :: Small tsunami reaches Thailand after huge quake Архівавана 25 мая 2012.
  9. Update: Indonesia Lifts Tsunami Warning, Residents Return Home | The Jakarta Globe
  10. Terrified Indonesian island survives quake - Yahoo!7