Землетрасенне ў Далмацыі, 1667

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Землетрасенне ў Далмаціі 1667 года — серыя землетрасенняў (6 красавіка і каля 8 гадзін 16 красавіка 1667 года; іншая магчымая інтэрпрэтацыя гістарычных даных — сакавік або 22 красавіка) у Далмацыі, на паўночным захадзе Балканскага паўвострава.

Эпіцэнтр недалёка ад горада Дуброўнік. Сіла галоўных штуршкоў 6 красавіка — 10 і 12 балаў MMI, 16 красавіка — 10 балаў MMI Int.[1] Слабейшыя штуршкі ў факальнай зоне працягваліся 6 гадоў, да 1672.

Наймацнейшы ўдар 6 красавіка выклікаў цунамі сілай[2] 4,0.

Штуршкі, а потым цунамі і пажар, дашчэнту разбурылі Дуброўнік (загінула 2270 з 6000 жыхароў). Іншыя крыніцы кажуць пра агульную лічбу 5 тысяч загінуўшых на працягу 6 красавіка. Вялікія разбурэнні спасціглі ўвесь рэгіён.

Штуршкі былі вельмі моцнымі і ў Венецыі (вада ў каналах узнялася, потым апусцілася), а заўважана землетрасенне было на ўсіх узбярэжжах Адрыятычнага і Эгейскага мораў, аж да Істамбулу і Ізміру.

Катаклізм фактычна паклаў канец развіццю самастойнай далмацінскай школы архітэктуры.

Зноскі

  1. Усе тэктанічныя параметры выведзеныя з гістарычных звестак.
  2. Сіла цунамі вымяраецца паводле максімальнай вышыні хвалі над берагам «h», прыймае значэнні ад −5 да 10, і вылічваецца як I = log2(21/(2*h)). Вызначэнне дадзена ў працы (Soloviev, Go 1974).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • База звестак NGDC|Всеобщая история архитектуры Т.1, 1958. — 686 с.