Землетрасенне ў Эміліі-Раманьі, 2012
| Землетрасенне ў Эміліі-Раманьі 20 мая 2012 года | |||
| Дата і час |
|||
|---|---|---|---|
| Магнітуда | |||
| Глыбіня гіпацэнтра |
5 км |
||
| Размяшчэнне эпіцэнтра |
|
||
| Закранутыя краіны (рэгіёны) |
|||
| Пацярпелыя |
6 чалавек загінулі, больш 50 пацярпелі і 6000 засталіся без крова[2]. |
||
Моцнае землетрасенне ў Паўночнай Італіі магнітудай 6,0, якое адбылося 20 мая 2012 года ў 04 гадзіны 03 хвіліны раніцы па мясцовым часе[1], з'яўлялася, у сутнасці, фаршокам землетрасення, які адбыўся 170-ю хвілінамі раней[1]. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў 36 км на паўночны ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці Эмілія-Раманья — Балоння, а гіпацэнтр залягаў на глыбіні 5 км на тэрыторыі італьянскай камуны Фінале-Эмілія па адрасе вуліца Казоні дзі-Сопра, 11-19.[1]. Праз 17 хвілін адбыўся першы адчувальны афтэршок гэтага землетрасення магнітудай 4,3 у 12 км на паўночны ўсход ад Бандэна на глыбіні 10 км.[3].
Змест |
Наступствы[правіць]
Шматлікім гістарычным будынкам быў нанесены страты, а некаторыя цэрквы і будынкі па-старэй цалкам былі разбураны: так, напрыклад, царкоўны звон абрынуўся ў Ферары, у Фінале-Эміліі царкоўны шпіль атрымаў пашкоджанні, у Сан-Фелічэ-Прана абрынуўся фрагмент замка, царква Фелоніка ў Мантуа была пашкоджана, Венецыянскі Палац - гістарычны будынак у Фінале-Эміліі, атрымаўшы сур'ёзныя пашкоджанні, часткова абрынуўся, аднак, 11 чалавек з трох сем'яў, якія жылі ў палацы былі выратаваны[2].
Ахвяры і пацярпелыя[правіць]
У выніку землетрасення загінулі 6 чалавек: двое італьянскіх рабочых керамічнага завода ў правінцыі Ферара загінулі ў выніку абвальвання даху, 1 мараканскі рабочы - на тэрыторыі палістыролавай кампаніі ў Бандэна ў выніку падзення на яго галаву апорнай бэлькі, цела 1 рабочага было знойдзена пад руінамі ліцейнага завода Tecopress S.P.A. у Сант-Агасціна ў правінцыі Ферара і яшчэ 2 ахвяры - хворая жанчына ва ўзросце 37 гадоў і 100-летні мужчына, якія сканалі ў выніку сардэчных прыступаў[2].
Выратавальная аперацыя[правіць]
2 верталёта італьянскай паліцыі здзяйснялі палёты над тэрыторыямі, закранутымі землетрасеннем, карэктуючы пошукава-выратавальныя службы ў плане патэнцыйна-магчыма разбураных ці сур'ёзна-разбураных будынкаў. Гэтыя верталёты асабліва прыглядаліся да старых, закінутых дамоў, у якіх часта жывуць бедныя сем'і[2].
Зноскі
|
||||||||||||||||||||