Землетрасенне ў Японіі, 2011

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Землетрасенне ля ўсходняга ўзбярэжжа вострава Хансю 2011 года
Map of Sendai Earthquake 2011.jpg
Дата і
час

05:46:23 UTC 11 сакавіка 2011 года

Магнітуда

9,0[1]-9,1[2] Mw

Глыбіня
гіпацэнтра

24 км

Размяшчэнне
эпіцэнтра

38°19′19.2″ пн. ш. 142°22′08.4″ у. д. / 38.322, 142.369 (G) (O) (Я)

Закранутыя
краіны (рэгіёны)

Землетрасенне і цунамі:
Сцяг Японіі Японія
Цунамі:
Сцяг Расіі Расія[3],
Сцяг Гуама Гуам,
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя,
Сцяг Філіпін Філіпіны,
Сцяг Інданезіі Інданезія[4],
Сцяг ЗША ЗША,
Сцяг Канады Канада

Цунамі

Да

Пацярпелыя

6911 загінуўшых, 2611 параненых, 10692 прапаўшых без вестак (на 18 сакавіка 23:00 мясцовага часу)[5]

Эканамічны
ўрон

па прыблізнай адзнацы каля 100 млрд USD[6]

Землетрасенне ля ўсходняга ўзбярэжжа вострава Хансю ў Японіі магнітудай, па бягучых ацэнках, ад 8,9[7] да 9,1[2] адбылося 11 сакавіка 2011 года ў 14:46 па мясцовым часе (ў 7:46 па мінскім часе[8]). Эпіцэнтр землетрасення быў вызначаны ў пункце з каардынатамі 38,322° пн. ш. 142,369° у. д. на ўсходзе ад вострава Хансю, у 130 км на ўсход ад горада Сэндай і ў 373 км на паўночным усходзе ад Токіа[7]. Гіпацэнтр найбольш разбуральнага падземнага штуршка (адбыўся ў 05:46:23 UTC) знаходзіўся на глыбіні 24 км ў Ціхім акіяне.

Гэта наймацнейшае землетрасенне ў вядомай гісторыі Японіі[7] і сёмае[9], а па іншых ацэнках нават шостае[10] або пятае[2] па сіле за ўсю гісторыю сейсмічных назіранняў. Аднак па маштабе ахвяр і разбурэнняў яно значна саступае землетрасенням ў Японіі 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшага па наступствах) гадоў.

Паводле прагнозаў навукоўцаў, землетрасенні ў Японіі могуць працягвацца яшчэ месяц[11].

Прычыны землетрасення[правіць | правіць зыходнік]

Тэктоніка вакол Ахоцкай пліты

Землетрасенне адбылося ў Японскім жолабе — глыбакаводнай акіянічнай западзіне, дзе сутыкаюцца Ціхаакіянская і Ахоцкая літасферныя пліты. Больш цяжкая ў гэтым месцы акіянічная Ціхаакіянская пліта апускаецца пад мацерыковую Ахоцкую пліту, над якой размяшчаецца частка Еўразійскага кантынента і некаторыя Японскія астравы[7][12]. Мяркуецца, што Ахоцкая пліта па сваім руху можа лічыцца часткай адной з 7 найбольш буйных літасферных пліт — Паўночна-Амерыканскай пліты.

Для землетрасення такой сілы звычайна патрабуецца доўгая (480 км) і адносна прамая лінія разлома. Паколькі контуры пліты і зона субдукцыі ў гэтай вобласці не такія прамыя, то землетрасення ў гэтым рэгіёне, як правіла, чакаюцца з магнітудай да 8-8,5, і сіла гэтага землетрасення была нечаканасцю для некаторых сейсмолагаў[13].

Землетрасенне[правіць | правіць зыходнік]

Карта землетрасення

Найбольш моцны штуршок быў зарэгістраваны 11 сакавіка ў 05:46:23 UTC, яму папярэднічала серыя буйных землетрасенняў-фаршокаў, якая пачалася 9 сакавіка з штуршка магнітудай 7,2 прыкладна ў 40 км ад асноўнага штуршка і прадоўжылася трыма іншымі штуршкамі ў той жа дзень з магнітудай 6[7]. За хвіліну да пачатку землетрасення ў Токіа сістэма ранняга папярэджання, якая аб'ядноўвае каля 1000 сейсмографаў ў Японіі, перадала па тэлебачанні паведамленне аб надыходзячым землетрасенні. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што сейсмічныя S-хвалі распаўсюджваюцца з хуткасцю 4 км/с і ім спатрэбілася 90 секунд для пераадолення адлегласці ў 373 км да Токіа. Лічыцца, што гэта захавала вялікую колькасць жыццяў[14][15].

Землетрасенне адбылося ў заходняй часткі Ціхага акіяна ў 130 км на ўсход ад горада Сендай на востраве Хансю. Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША эпіцэнтр знаходзіўся ў 373 км ад Токіа. Пасля асноўнага штуршка магнітудай 9,0 у 14:46 мясцовага часу, рушыла ўслед серыя афтэршок аў: 7,0 магнітуд у 15:06, 7,4 у 15:15 і 7,2 у 15:26 мясцовага часу[16]. Усяго пасля асноўнага штуршка зарэгістравана больш за чатырыста афтэршокаў сілай 4,5 і больш магнітуд[17].

Ачаг землетрасення распаўсюджваецца ад ўзмор'я прэфектуры Іватэ да ўзмор'я прэфектуры Ібаракі[18]. Японскае метэаралагічнае агенцтва паведамляе, што гэтае землетрасенне, магчыма, адбылося ў выніку падвіжкі ў зоне разлома ад Іватэ да Ібаракі з даўжынёй 400 км і шырынёй 200 км[19]. Аналіз паказаў, што земляетрасенне ўяўляе сабой серыю з трох штуршкоў[20]. Было адзначана, што гэтае землетрасенне, магчыма, мае такое ж паходжанне, што і буйное землетрасенне 869 года, якое таксама выклікала вялікае цунамі[21].

Па шкале Японскага метэаралагічнага агенцтва (ЯМА) землетрасенне атрымала максімальную ацэнку - 7 балаў ў горадзе Курыхара (прэфектура Міягі)[22][23]. У трох іншых прэфектурах, Фукусіма, Ібаракі і Тацігі, зарэгістраваныя штуршкі больш за 6 балаў па шкале ЯМА​​. Сейсмічныя станцыі ў прэфектурах Іватэ, Гума, Сайтама і Ціба зарэгістравалі менш за 6 балаў, ў Токіа — больш за 5.

Амерыканскі інстытут ядзернай энергіі апублікаваў дадзеныя, якія паказваюць што ў піку землетрасення паблізу эпіцэнтра зямля трэслася з паскарэннем 0,35g (3,43 м/с²)[24]. Даследаванне Такійскага ўніверсітэта паказвае, што ў некаторых раёнах паскарэнне было вышэй за 0,5g (4,9 м/с²)[25]. Само па сабе гэтае землетрасенне не было асабліва разбуральным (землетрасенне ў Новай Зеландыі ў лютым 2011 выклікала паскарэння да 2,2g, больш чым ў чатыры разы вышэй)[26], асноўная шкода была нанесена ў выніку цунамі.

Энергія[правіць | правіць зыходнік]

У выніку землетрасення выдзяленне павярхоўнай энергіі, якая рассеялася ў выглядзе штуршкоў і цунамі, (Me) склала 1,9±0,5×1017 Дж[27], што амаль у два разы больш, чым пры землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе, ў выніку якога загінулі 230 000 чалавек. Тым не менш, агульная выдзеленая энергія (Mw) зафіксавана ў 3,9×1022 джоўлей[28], што крыху менш, чым у 2004 годзе. Агульная энергія, якая вылучылася пад зямлёй, ў 205.000 разоў пераўзыходзіць энергію на паверхні.

Геалагічныя наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Геафізік Рос Штэйн паведаміў[29][30], што землетрасенне перасунула частку паўночнай Японіі на 2,4 м ў бок Паўночнай Амерыкі, гэта значыць у кірунку да эпіцэнтра землетрасення. Частка паўночнай Японіі зрабілася «шырэй, чым яна была раней ». Найбольш блізкі да эпіцэнтра рэгіён выпрабаваў найбольшы зрух. Штэйн таксама адзначыў, што 400-кіламетровы ўчастак узбярэжжа апусціўся на 0,6 м, што дазваляе цунамі распаўсюджвацца далей і хутчэй углыб узбярэжжа[30]. Ціхаакіянская пліта зрушылася на ўсход на адлегласць да 20 м, хоць фактычнае зрушэнне памяншаецца з аддаленасцю ад эпіцэнтра[31]. Па іншых ацэнак зрух склаў 40 м і займае плошчу ад 300 да 400 км ў даўжыню і 100 км ў шырыню. Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэтае будзе адзін з найбуйнейшых зрухаў за ўсю гісторыю назіранняў[32].

Італьянскі Нацыянальны інстытут геафізікі і вулканалогіі паведаміў, што земляетрасенне зрушыла вось Зямлі на 25 сантыметраў[33]. Гэта зрушэнне выклікала шэраг малых планетарных змяненняў, у тым ліку змяненне даўжыні дня і нахілу Зямлі. Хуткасць кручэння Зямлі павялічылася, скараціўшы дзень на 1,8 мкс[34]. Па дадзеных НАСА зрушэнне восі складае 15 см, а скарачэнне даўжыні сутак — 1,6 мкс[35]. Зрушэнне восі было выклікана пераразмеркаваннем мас на паверхні Зямлі, якое змяніла момант інэрцыі планеты. З-за закону захавання моманту імпульсу такія змены інэрцыі прывялі да нязначных зменаў у хуткасці кручэння Зямлі[36]. Гэта тыповыя «малюсенькія»[33] змены для землетрасення такога маштабу[37][34].

Цунамі[правіць | правіць зыходнік]

Землетрасенне выклікала моцнае цунамі, якое зрабіла масавыя разбурэнні на паўночных астравах японскага архіпелага. Цунамі распаўсюдзілася па ўсяму Ціхага акіяну; ў многіх прыбярэжных краінах, ў тым ліку па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай і Паўднёвай Амерык ад Аляскі да Чылі, было абвешчана папярэджанне і праводзілася эвакуацыя[38][39][40]. Аднак калі цунамі дайшло да многіх з гэтых месцаў, яно выклікала толькі адносна нязначныя наступствы. На ўзбярэжжа Чылі, якое знаходзіцца далей за ўсіх ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа Японіі (каля 17 000 км[41]), зафіксаваныя хвалі да 2 метраў ў вышыню[42].

Японія[правіць | правіць зыходнік]

Папярэджанне аб цунамі, выдадзенае Японскім метэаралагічных агенцтвам, было самым сур'ёзным па яго шкале небяспекі; яно ацэньвалася як «буйное» (Major tsunami), вышынёй не менш за 3 м[43]. Рэальная вышыня была рознай. Максімальная назіралася ў прэфектуры Міягі і дасягала 10 м[44]. Землетрасенне адбылося ў 14:46 JST на адлегласці каля 70 км ад бліжэйшай кропкі на ўзбярэжжа Японіі, і першапачатковы падлік паказаў, што цунамі спатрэбілася ад 10 да 30 хвілін, каб дасягнуць першых пацярпелых абласцей, а затым далей на поўнач і поўдзень у залежнасці ад геаграфіі ўзбярэжжа[45][46]. у 15:55 JST, праз гадзіну з невялікім пасля землетрасення, цунамі затапіла аэрапорт Сэндай, які знаходзіцца недалёка ад узбярэжжа прэфектуры Міягі[47][48]. Яго хвалі змяталі аўтамабілі і самалёты, затаплялі і руйнавалі будынкі[49][50].

13 сакавіка 2011 Японскае метэаралагічнае агенцтва (ЯМА) апублікавала падрабязную інфармацыю аб зафіксаваных ударах цунамі па ўзбярэжжы Японіі. Найбольш моцныя цунамі з вышынёй больш за 3 метраў, якія назіраліся пасля землетрасення ў 14:46 JST:[51]

Гэтыя паказанні былі атрыманы ад рэгіструючых станцый ЯМА па ўсяму ўзбярэжжу Японіі. Многія раёны таксама былі закрануты цунамі вышынёй ад 1 да 3 метраў; у бюлетэнь ЯМА ўключана агаворка, што «на некаторых участках узбярэжжа цунамі можа быць вышэй, чым назіраныя на назіральных пляцоўках». Найбольш раннія зафіксаваныя максімальныя ўдары цунамі адбыліся ў прамежку ад 15:12 да 15:21, або ад 26 да 35 хвілін пасля землетрасення. У бюлетэнь таксама ўключаны падрабязнасці назіранняў за пачатковым цунамі, а таксама падрабязныя карты узбярэжжа, які пацярпеў ад цунамі[52][53].

За межамі Японіі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа распаўсюджвання цунамі ад NOAA.
  • На Гаваях першым востравам, па якім ударыла цунамі, быў востраў Каўаі. Хвалі вышынёй каля метра памкнуліся на бераг Ганалулу, заліваючы пляж ў Вайкікі і ўзняў цагляную сцяну на сусветна вядомым курорце, але неўзабаве спыніліся з прычыны перашкоды ў выглядзе высокіх гасцініц[56]. Таксама хвалі цунамі нанеслі сур'ёзны ўрон тром прычалах малых катэраў, знішчыўшы каля двухсот катэраў і нанёсшы страты, паводле ацэнак, у 500 тысяч долараў ЗША для кожнага прычала[57].
  • У Гуаме сіла цунамі сарвала са швартовых дзве субмарыны ВМС ЗША, але буксірныя судны здолелі зацягнуць іх назад[56].

Выкліканыя прыродным катаклізмам падзеі за межамі Японіі[правіць | правіць зыходнік]

Рэакцыя на падзеі ў Японіі сусветных фінансавых рынкаў[правіць | правіць зыходнік]

Біржы ўсяго свету прарэагавалі на прыродны катаклізм ў Японіі:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Відэафрагменты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Short Sharp Science: Japan’s quake updated to magnitude 9.0 — New Scientist(англ.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Tsunami warning center raises magnitude of Japan quake to 9.1. Honolulu Star-Advertiser. Праверана 11 сакавіка 2011.
  3. Волна на Курилах достигла трехметровой высоты.
  4. Indonesia issues tsunami warning after 8.9-magnitude quake hits Japan.
  5. Даклад Міністэрства Юстыцыі Японіі на 18 сакавіка 23:00 мясцовага часу (English) (pdf).
  6. Japanese earthquake could be most expensive ever
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Magnitude 8.9 — NEAR THE EAST COAST OF HONSHU, JAPAN.
  8. 05:46:23 UTC +03:00 Moscow Time Zone (зімовы час улічаны)
  9. Japan quake – 7th largest in recorded history (11 March 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  10. ВЗГЛЯД / Японское землетрясение назвали шестым по силе в современной истории
  11. Японии обещают месяц землетрясений — lenta.ru со ссылкой на ИТАР-ТАСС
  12. Литосферные плиты, литосфера, география литосферных плит, география
  13. Maugh, Thomas H Size of Japan's quake surprises seismologists. latimes.com. Праверана 11 сакавіка 2011.
  14. Foster, Peter. Alert sounded a minute before the tremor struck , The Daily Telegraph . Праверана 11 сакавіка 2011.
  15. Talbot, David. 80 Seconds of Warning for Tokyo , MIT Technology Review . Праверана 11 сакавіка 2011.
  16. 地震情報 - 2011年3月11日 15時6分 - 日本気象協会 tenki.jp.地震情報 - 2011年3月11日 15時15分 - 日本気象協会 tenki.jp.地震情報 - 2011年3月11日 15時26分 - 日本気象協会 tenki.jp.
  17. Earthquake Information. Japan Meteorological Agency. Праверана 11 сакавіка 2011.
  18. 地震調査委 想定外の連動地震 NHKニュース. .nhk.or.jp. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2011. Праверана 12 сакавіка 2011.
  19. 時事ドットコム:M8.8、死者300人超=行方不明540人以上−大津波10m・宮城で震度7. Jiji.com. Праверана 12 сакавіка 2011.
  20. asahi.com(朝日新聞社):地殻破壊3連鎖、計6分 専門家、余震拡大に警鐘 – 東日本大震災. Asahi.com. Праверана 13 сакавіка 2011.
  21. asahi.com(朝日新聞社):「数キロ内陸まで津波」 東大地震研・佐竹教授 – 東日本大震災. Asahi.com. Праверана 12 сакавіка 2011.
  22. Japan Meteorological Agency | Earthquake Information. Jma.go.jp. Праверана 11 сакавіка 2011.
  23. Massive quake strikes northern Japan (11 March 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  24. Lavelle, Michelle. Japan Battles to Avert Nuclear Power Plant Disaster , National Geographic News (14 March 2011). Праверана 16 сакавіка 2011.
  25. EQECAT Analyzes Specific Exposures from Japan Quake/Tsunami. Insurance Journal. Wells Publishing (15 March 2011). Праверана 16 сакавіка 2011.
  26. Feb 22 2011 - Christchurch badly damaged by magnitude 6.3 earthquake. Geonet. GNS Science (23 February 2011). Праверана 24 лютага 2011.
  27. USGS Energy and Broadband Solution. Neic.usgs.gov. Праверана 12 сакавіка 2011.
  28. USGS.gov: USGS WPhase Moment Solution. Earthquake.usgs.gov. Праверана 13 сакавіка 2011.
  29. NEWSru.co.il — навіны Ізраіля :: Геалагічная служба ЗША: у выніку землетрасення Японія зрушылася на 2,4 метра
  30. 30,0 30,1 Chang, Kenneth. Quake Moves Japan Closer to U.S. and Alters Earth’s Spin , New York Times (2011-03-13). Праверана 14 сакавіка 2011.
  31. Rincon, Paul. How the quake has moved Japan (14 March 2011). Праверана 15 сакавіка 2011.
  32. Reilly, Michael. Japan quake fault may have moved 40 metres , New Scientist (12 March 2011). Праверана 15 сакавіка 2011.
  33. 33,0 33,1 Chai, Carmen. Japan's quake shifts earth's axis by 25 centimetres , Montreal Gazette, Postmedia News (11 March 2011). Праверана 13 сакавіка 2011.
  34. 34,0 34,1 Earth's day length shortened by Japan earthquake , CBS News (13 March 2011). Праверана 13 сакавіка 2011.
  35. РИА Новости — землетрясение в Японии сместило ось земли на 15 сантиметров и сократило сутки на 1,6 микросекунды
  36. Harris, Bethan. Can an earthquake shift the Earth's axis? , BBC News (14 March 2011). Праверана 15 сакавіка 2011.
  37. Quake shifted Japan by over two meters , Deutsche Welle (March 14, 2011). Праверана 14 сакавіка 2011.
  38. Tsunami bulletin number 3. Pacific Tsunami Warning Center/NOAA/NWS (11 March 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  39. Wire Staff Tsunami warnings issued for at least 20 countries after quake. CNN (11 March 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  40. PTWC warnings complete list. Праверана 11 сакавіка 2011.
  41. Distance between Dichato, Chile and Sendai, Japan is 17228km—the furthest possible distance on the earth is the semi-circumference, about 20,000 km
  42. Bloomberg: Chile Lifts Tsunami Alerts After Japan Quake Spawns Waves
  43. Tsunami Warning System information, Japan Meteorological Agency
  44. Tsunami Information (Estimated Tsunami arrival time and Height) (11 March 2011).
  45. 10-15 хвілін па адзнаках нямецкага сейсмолаг Rainer Kind из Helmholtz Research Centre for Geosciences in Potsdam у інтэрв'ю Japan’s tsunami victims only had 15 minutes warning, Deutsche Welle, March 12, 2011, accessed March 13, 2011.
  46. 15-30 хвілін па адзнаках В. В. Цітова, дырэктара the National Oceanic and Atmospheric Administration’s Center for Tsunami Research, у паведамленні Japan tsunami: Toll could rise to more than 1,300, NDTV-hosted copy of an article by Martin Fackler, The New York Times, March 12, 2011, accessed March 13, 2011.
  47. News: Tsunami rolls through Pacific, Sendai Airport under water, Tokyo Narita closed, Pacific region airports endangered. Avherald.com (6 July 2001). Праверана 11 сакавіка 2011.
  48. 10-meter tsunami observed in area near Sendai in Miyagi Pref , The Mainichi Daily News (11 March 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  49. World English. NHK (12 March 2011). Праверана 12 сакавіка 2011.
  50. Earthquake, tsunami wreak havoc in Japan , rian.ru (11 March 2011). Праверана 13 сакавіка 2011.
  51. Tsunami Information NUMBER 64 (Tsunami Observation), Japan Meteorological Agency, issued 18:05 JST 13 Mar 2011, accessed 14/03/2011. The Iwate Kamaishi-oki reading was obtained by GPS wave meter.
  52. Tsunami Information NUMBER 64 (Tsunami Observation), Japan Meteorological Agency, issued 18:05 JST 13 Mar 2011, accessed 14/03/2011. This link shows detail for the Tohoku district.
  53. Tsunami Information NUMBER 64 (Tsunami Observation), Japan Meteorological Agency, issued 18:05 JST 13 Mar 2011, accessed 14/03/2011. This link shows detail for the Kanto/Chubu district.
  54. Japan:Live report.
  55. Хваля вышынёй 2 метры дасягнула берагоў вострава Ітуруп на Курылах. Русская служба новостей (11-03-2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  56. 56,0 56,1 56,2 Japan earthquakes — live updates.
  57. Japan : Continuing strong aftershocks are hitting the greater quake area (Part 4)
  58. 58,0 58,1 58,2 58,3 Фондавыя рынкі Еўропы падаюць з-за землетрасення ў Японіі