Септымія Зенобія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Зеновія, царыца пальмірская)
Септымія Зенобія (Зеновія) (? — магчыма, 272) — царыца (аўгуста) пальмірская (266—272).
Дачка Юлія Аўрэлія Зіновія і другая жонка Адэната, валадара Пальміры. Сталася, разам з сынам Вабалатам, фактычнай валадаркай Пальміры пасля таго, як быў забіты яе муж, а з 271 абвясціла незалежнасць Пальміры ад Рыма і ўзяла тытул аўгусты. Пасля хуткага ваеннага паражэння трапіла, разам з сынам, у рымскі палон. Дакладных звестак пра яе далейшы лёс няма, магчыма, яна памерла ў палоне, у маёнтку каля Тыбура. Вядомыя манеты з яе верагодным партрэтам.[1]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Септымія Зенобія
