Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
United Kingdom of Great Britain and Ireland

Union flag 1606 (Kings Colors).svg
 
St Patrick's saltire.svg
1801 – 1922


Flag of the United Kingdom.svg
 
Flag of Ireland3-2.svg
Flag of the United Kingdom.svg Coat of Arms of the United Kingdom (1837-1952).svg
Сцяг Злучанага Каралеўства Герб Злучанага Каралеўства
Дэвіз
Dieu et mon droit
(фр.: Бог і маё права)
UK of Britain & Ireland in Europe.png
Месцазнаходжанне
Сталіца Лондан
Мова англійская
Форма кіравання Парламентарная манархія
Кароль або Каралева Вялікабрытаніі і Ірландыі
Гісторыя Ірландыі
Coat of arms of Ireland.svg

Гэльская Ірландыя
Лордства Ірландыя
Каралеўства Ірландыя
(Канфедэратыўная ІрландыяАнглійская рэспубліка)
Паўстанне 1798
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
Вялікі голад
Фенійскае паўстанне 1867
Ірландская рэвалюцыя
(Велікоднае паўстаннеВайна за незалежнасць)
Ірландская Рэспубліка
Паўднёвая Ірландыя
Грамадзянская вайна
Ірландская Вольная Дзяржава
Рэспубліка Ірландыя і Паўночная Ірландыя

Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі было створана 1 студзеня 1801 зліццём Каралеўства Вялікабрытанія (якое было само па сабе зліццём Шатландыі і Англіі ў 1707) з Каралеўствам Ірландыя. Дзяржава спыніла існаванне пасля атрымання Ірландыяй незалежнасці 6 снежня 1922, калі англа-ірландскі дагавор стварыў Ірландскую Свабодную дзяржаву. Толькі ў 1927 у адпаведнасці з Актам аб каралеўскім і парламенцкім тытулах дзяржава пераназвана ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У XIX стагоддзі, дзякуючы каланіяльным заваяванням, стала адной з найбуйнейшых, найбольш уплывовых і эканамічна развітых дзяржаў свету і набыла неафіцыйную назву Брытанскай імперыі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Зліццё адбылося пасля Ірландскага паўстання 1798 г. і крызісу, звязанага з душэўнай хворасцю караля Георга III, з-за чаго каралеўствы тэарэтычна маглі прызначыць розных рэгентаў. Саюз быў аформлены ў выглядзе Акту аб уніі, які прайшоў Парламент Ірландыі і Парламент Вялікабрытаніі.

Урад Вялікабрытаніі ўзнагародзіў тытуламі, зямлёй і грашыма ірландскіх парламентарыяў для заахвочвання іх падтрымкі аб'яднання, таму што раней яны былі супраць саюза. Некаторыя ацэньваюць гэта як кампенсацыю за страту статусу, месцаў у парламенце (многія з якіх уяўлялі "гнілыя мястэчкі"). Па-за ірландскім парламентам большасць, асабліва гісторыкі, лічыць гэта хабарніцтвам.

Умовы аб'яднання[правіць | правіць зыходнік]

Ірландскі парламент быў скасаваны, і Ірландыя павінна была атрымаць голас у аб'яднаным парламенце. Для ірландскіх каталікоў было прапанавана ўвесці раўнапраўе каталікоў, чаму люта супрацівіўся цалкам англіканскі ірландскі парламент. Прапанова была заблакавана Георгам III, які палічыў раўнаванне каталікоў шкодай для яго каранацыйнай клятвы.

Пасля аб'яднання[правіць | правіць зыходнік]

Дэніэл О’Конел, MP
Вядучы ірландскі нацыяналіст у першай палове XIX стагоддзя

Акт аб аб'яднанні спачатку вітаўся ў Ірландыі, паколькі насельніцтва, якое складалася галоўным чынам з каталікоў, варожа адносілася да ірландскага парламента. Каталіцкія іерархі падтрымлівалі саюз. Рашэнне Георга III пра адмену раўнапраўя каталікоў істотна падарвала прывабнасць саюза. Генры Гратан і іншыя лідары, якія былі вядучымі членамі старога парламента і звычайнымі членамі новага, жорстка асудзілі такі паварот падзей.

Канчатковае прыняцце раўнапраўя каталікоў у 1829 годзе, пасля кампаніі Дэніэла О’Конела, які выйграў выбары ў парламент і не меў магчымасці па рэлігійных перакананнях даць Oath of Supremacy, лівідавала асноўны негатыўны фактар. З 1829 года зноў былі чутныя патрабаванні стварэння асобнага ірландскага парламента, якія ўсе ж ні да чаго не прывялі.

Наступныя лідары (напрыклад Чарльз Сцюарт Парнел) патрабавалі самакіравання, званага гомруль (Home Rule), што было амаль дасягнута ў 1880-х пры (брытанскім) міністры Гладстане. Гэта мера не прайшла ў парламенце, і пасля таго, як кансерватары апынуліся ў большасці, на працягу ўсяго іх кіравання ідэю не прымалі. Пастаянная адтэрміноўка гомруля вяла да незадаволенасці, потым да гвалту і, нарэшце, да незалежнасці.

Новыя межы
У 1922 25 графстваў пакінулі Злучанае Каралеўства. Толькі шэсць засталіся. Назва была выпраўлена ў 1927.

У 1919 годзе парламентарыі ад Шын Фейн сфарміравалі аднабаковы незалежны ірландскі парламент у Дубліне. Пасля англа-ірландскай вайны (19191921) 26 ірландскіх графстваў 6 снежня 1922 года аддзяліліся ад Злучанага Каралеўства і сфарміравалі свабодную дзяржаву Ірландыя. Шэсць графстваў, названых Паўночнай Ірландыяй, засталіся ў складзе Вялікабрытаніі.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Хоць з 1922 краіны сталі цалкам палітычна незалежнымі, яны засталіся звязанымі адна з адной. Насельніцтва Паўночнай Ірландыі цяпер de facto мае двайное грамадзянства.

Ірландыя выкарыстоўвала ірландскі фунт з 1928 па 1997 да замены яго еўра. Да далучэння да ERM у 1979, ірландскі фунт быў прама прывязаны да фунта.

Спіс каралёў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ірландскія дзяржавы