Злучаныя Правінцыі Цэнтральнай Амерыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Злучаныя Правінцыі Цэнтральнай Амерыкі або Федэрацыя Цэнтральнай Амерыкі (ісп.: República Federal de Centroamérica) — федэратыўная дзяржава ў 1823—1840 гадах на тэрыторыі Цэнтральнай Амерыкі, якая складалася з штатаў (правінцый) Гватэмала, Гандурас, Сальвадор, Нікарагуа, Коста-Рыка і Лос-Альтас, створаная пасля выхаду іх са складу Мексіканскай імперыі. Сталіца — горад Гватэмала.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Прынятая ў лістападзе 1824 года канстытуцыя Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі адмяняла рабства, гарантавала свабоду друку, скасоўвала феадальныя тытулы. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму парламенту; на чале федэрацыі стаяў прэзідэнт. У 1830 годзе прэзідэнтам Злучаных Правінцый быў абраны ліберал Франсіска Морасан, які праводзіў актыўную антыклерыкальную палітыку. Супраць Морасана выступілі кансерватары, развязалі грамадзянскую вайну, што прывяло да распаду федэрацыі. Спробы аднавіць Злучаныя Правінцыі Цэнтральнай Амерыкі не мелі поспеху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Batres Jauregui, Antonio. La America Central ante la historia. (1821—1921). / Guatemala. — 1949
  • Facio, Rodrigo Trayectoria y crisis de la Federacion Centroamericana / San Jise — 1949
  • Chamorro, Pedro J. Historia de la Federacion de la America Central (1823—1840). / Madrid — 1951
  • Herrarte, Alberto La union de Centroamerica, tragedia y esperanza / Guatemala, — 1955
  • Humberto Montes, Arturo Morazan y la Federacion Ceentroamericana / Mexico — 1958
  • Karrnes L., Thomas. The Failure of Union. Central America, 1824—1960 / Chapel Hill — 1961