Змеегалоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змеегалоў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Channa argus Cantor, 1842

Сінонімы
  • Ophicephalus argus
Падвіды
  • C. a. argus Cantor, 1842
  • C. a. warpachowskii Berg, 1909

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  166680
NCBI  215402
EOL  204003

Змеегалоў (Channa argus) — прэснаводная рыба сямейства змеегаловыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковы арэал - рэкі Далёкага Усходу ад Янцзы на поўдні да басейна ракі Амур на поўначы, у тым ліку ў Прыморскім краі ў рэках Усуры, Раздольнае і ў азёрах Хасан і Ханка. Акліматызаваны ў Сярэдняй Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Буйная рыба даўжынёй да 1 м і больш, масай да 10 кг і больш. Трымаецца моцна зарослых участкаў вадаёмаў на плыткаводдзі.

Лёгка пераносіць дэфіцыт кіслароду, можа жыць практычна ў заморных вадаёмах. Багата вылучае слізь, якая пакрывае цела, ёсць адмысловыя наджшчылепавыя органы для дыхання атмасферным паветрам. Змеегалову неабходна дыханне атмасферным паветрам, калі доступ атмасфернага паветра будзе перапынным для змеегалова, то ён гіне нават у свежай вадзе. Лёгка пераносіць высокую мінералізацыю. У высмаглых вадаёмах ён закопваецца ў выкапаную ім камеру ў глеі глыбінёй да 60 см і змазаную сліззю і знаходзіцца там да наступнага дажджлівага сезону або да павышэння ўзроўню вады. Можа жыць без вады да пяці сутак. Лёгка перапаўзае паміж вадаёмамі на значныя адлегласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2