Змеегалоўнік Руйша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Змеегалоўнік Руйша
Dracocephalum ruyschiana - Sile tondipea Keila.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dracocephalum ruyschiana L., 1753

Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   39297
IPNI   ???
TPL   kew-63894

Змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana) — кветкавая расліна сямейства ясноткавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з разгалінаваным карэнішчам і прамымі валасістымі, у верхняй частцы разгалінаванымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце ланцэтна-лінейнае або амаль лінейнае, з загнутымі ўніз краямі, пераважна сядзячае, даўжынёй 2-3 см. Кветкі буйныя, сіне-фіялетавыя, у 6-кветкавых несапраўдных мутоўках, сабраных на канцы сцябла ў падоўжанае гронкападобнае суквецце даўжынёй 3-5 см. Плод — арэшак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Барэальны еўразійскі лесастэпавы рэліктавы від. Знаходзіцца ў Беларусі паблізу паўночна-заходняй мяжы арэала, з'яўляецца прадстаўніком паўднёвасібірскага (алтайскага) міграцыйна-генетычнага элемента ў флоры. Месцы росту: зрэджаныя хвойна-шыракалістыя, сасновыя і саснова-бярозавыя лясы імшыстага, чарнічнага і верасовага тыпаў, травяністыя схілы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная, лекавая, меданосная, тэхнічная і кармавая расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5