Знешняя палітыка Мальты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

На працягу шэрагу год пасля атрымання незалежнасці ў 1964 годзе, Мальта праводзіла палітыку цеснага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі НАТА. Пасля перамогі Лейбарысцкай партыі па яе загаду быў зачынены офіс НАТА на Мальце, а таксама былі спыненыя паходы Шостага флоту ЗША ў краіну.

Пасля істотнага павелічэння аб'ёму фінансавых унёскаў ад шэрагу краін НАТА (у тым ліку ЗША), брытанскія войскі заставаліся на Мальце да 1979 года. Па заканчэнні знаходжання замежнага кантынгенту лейбарысты намецілі курс нейтралітэту і ўваходу краіны ў Рух недалучэння.

Мальта з'яўляецца актыўным удзельнікам ААН, Садружнасці нацый, Савета Еўропы, АБСЕ і шэрагу іншых міжнародных арганізацый.

Нацыяналістычная партыя (Partit Nazzjonalista) абраная ў маі 1987 года, некаторы час працягвала праводзіць палітыку нейтралітэту і недалучэння. Для развіцця гандлю і інвестыцый Мальта выйшла з Руху недалучэння і пачала збліжэнне з ЗША і Еўропай. З 1992 года караблі ВМС ЗША пачалі рэгулярна выконваць візіты на Мальту.

1 мая 2004 года Мальта стала паўнапраўным членам Еўрапейскага саюза.