Знешняя палітыка Швецыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства замежных спраў Швецыі ў Стакгольме

Знешняя палітыка Швецыі (швед. Sveriges utrikespolitik) - палітыка Швецыі, заснаваная на строгім нейтралітэце і недалучэнні да любых вайсковых блокаў.

Прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля кароткай вайны з Нарвегіяй у 1814, звязанай са стварэннем уніі, Швецыя больш не ўдзельнічала ні ў адной вайне. З часоў Першай сусветнай вайны Швецыя прытрымліваецца палітыкі недалучэння да блокаў у мірны час і нейтралітэту ў ваенны, засноўваючы ўласную бяспеку на магутнай сістэме нацыянальнай абароны. Тым не менш Швецыя далучылася да Лігі нацый у 1920 г., а да ААН ў 1946 г. Першая аперацыя ААН з удзелам шведскіх войскаў прайшла на Суэцкім канале ў 1956 г. З 1994 г.

Швецыя таксама супрацоўнічае з НАТА у рамках праграмы «Партнёрства дзеля міру». У рамках дзейнасці гэтых арганізацый Швецыя ўдзельнічала ў шматлікіх міжнародных міратворчых місіях.

Доўгі час Швецыя надавала асаблівую ўвагу сувязях з новымі дзяржавамі Афрыкі і Азіі, штогод вылучаючы на іх развіццё 1% нацыянальнага прыбытку. З 1991 памеры гэтай дапамогі былі значна скарочаныя.

Старшынства ў ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Швецыя ўступіла ў Еўрапейскі Саюз 1 студзеня 1995 г. Падчас нацыянальнага рэферэндуму ў 2003 г. большасць выбаршчыкаў краіны прагаласавалі супраць далучэння да еўразоны. Урад бачыць ролю Швецыі ў ЕС важнай для будучыні краіны. Швецыя двойчы старшынствавала ў ЕС: 1 студзеня - 30 чэрвеня 2001 і 30 чэрвеня - 31 снежня 2009 г.

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Швецыя і Беларусь ўсталявалі двухбаковыя дыпламатычныя адносіны ў 1992. 7 лістапада 2004 г, Радыё Швецыі пачало вяшчанне на беларускай мове, дзе Швецыя спадзяецца падтрымаць працэс дэмакратызацыі ў Беларусі.