Знешнія палінезійцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Знешнія палінезійцы
Жанчыны мунгаба, 1911 г.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Меланезія, Мікранезія
Мова знешнія палінезійскія
Рэлігія політэізм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы самоанцы, такелау, тувалу, увеа

Знешнія палінезійцы - група малых палінезійскіх этнасаў, якія насяляюць шэраг астравоў Мікранезіі і Меланезіі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым высоўвалася дзве асноўныя версіі паходжання знешніх палінезійцаў. Першая прапаноўвала ідэю таго, што яны - прамыя нашчадкі протапалінезійцаў, якія рухаліся ў Акіянію з Зондскага архіпелага. На карысць гэтай версіі было знаходжанне керамікі тыпу Лапіта ў Меланезіі. Другая версія зыходзіла з таго, што знешнія палінезійцы - нашчадкі больш позніх перасяленцаў з Палінезіі, якія патрапілі на захад да прыходу еўрапейцаў. Першапачаткова гэтая версія падцвярджалася лінгвістычнымі дадзенымі. Было выяўлена, што ўсе знешнія палінезійцы размаўляюць на мовах, блізкіх да самоанскай. Генетычныя даследаванні, якія праводзіліся ў кан. XX - пач. XXI ст. у Акіяніі паказалі, што знешнія палінезійцы амаль не звязаны з меланезійскім і мікранезійскім насельніцтвам. Такім чынам другая версія атрымала большую прыхільнасць з боку навукоўцаў.

Рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

У Мікранезіі налічваецца ўсяго 2 малыя групы знешніх палінезійцаў:

Па мове і культуры яны вельмі блізкія да такелау. Агульная колькасць знешніх палінезійцаў у Мікранезіі - 872 чал. (2007 г.).

У Меланезіі жывуць на тэрыторыі наступных дзяржаў:

Папуа — Новая Гвінея

Фактычна, прадстаўнікі гэтых груп размаўляюць на трох дыялектах адной мовы.

Саламонавы Астравы

Луангіўа блізкія па мове і культуры да паленізійцаў Папуа — Новай Гвінеі. Таўмака, пілені, анута, цікопіа - да ўвеа. Аднак анута найбольш адрозніваюцца ад суседзяў-меланезійцаў, у той час як цікопіа мелі з імі гістарычна шчыльныя сувязі, бралі сумесныя шлюбы, запазычвалі многія элементы культуры і г. д. Астатнія блізкія па мове да самоанцаў і тувалу.

Вануату

Меле і філа карыстаюцца адной мовай, але меле таксама ўжываюць мясцовую меланезійскую гаворку.

Акрамя таго на востраве Увеа ў Новай Каледоніі жывуць заходнія ўвеа, нашчадкі перасяленцаў з астравоў Уоліс і Самоа.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Мовы знешніх палінезійцаў уваходзяць у склад самаічна-знешняй (цэнтральнай) групы палінезійскіх моў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]