Зоркаўка сярэдняя
| Зоркаўка сярэдняя | ||||||||||||||
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Расліны |
|||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Зоркаўка сярэдняя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Зоркаўка сярэ́дняя, макрыца, макруха (лац.: Stellária média) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.
Змест |
Батанічнае апісанне [правіць]
|
Зоркаўка сярэдняя. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
|
||||||||||
Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10-30 см.[1]
Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках.[1]
Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні.[1]
Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем.[1]
Арэал [правіць]
Распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах рэк і на лясных узлесках.[1]
Хімічны склад [правіць]
У траве макрыцы маюцца сапоніны, вітаміны E, C, карацін.[1]
Значэнне і ўжыванне [правіць]
У агародах з'яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.
У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вока.[2]
У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў.[1]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 564. Stellaria media (L.) Vill. — Звездчатка средняя, или Мокрица // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 173. — ISBN 9-87317-128-9
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі [правіць]
- Зоркаўка сярэдняя: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 28 чэрвеня 2010)
- Зоркаўка сярэдняя: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 28 чэрвеня 2010)
| Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |