Зорка Давіда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Зорка Давіда (іўр. מָגֵן דָּוִד — Маген Давід, «Шчыт Давіда», у ідышы вымаўляецца могендовід) — эмблема ў форме шасціканцовай зоркі (гексаграмы), у якой два роўнабаковыя трохвугольнікі накладзеныя адзін на другі: верхні — вяршыняй уверх, ніжні — вяршыняй ўніз, утвораюць структуру з шасці роўнабаковых трохвугольнікаў, далучаных да бакоў шасцівугольніка.
Зорка Давіда намалявана на сцягу Дзяржавы Ізраіль і з'яўляецца адным з асноўных яго знакаў. Паводле легенды, гэты знак быў намаляваны на шчытах воінаў цара Давіда.