Зоя Валянцінаўна Белахвосцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Белахвосцік
Зоя Валянцінаўна Белахвосцік
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1959(1959-10-26) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Бацька Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік
Маці Вольга Глебаўна Глебава[d]
Муж Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў[1]
Дзеці Валянціна Аляксандраўна Гарцуева
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёрка
Кар’ера 1977—н.ч.
Узнагароды
IMDb ID 3362551

Зоя Валянцінаўна Белахвосцік (нар. 26 кастрычніка 1959, Мінск, БССР, СССР) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Беларусі, заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 кастрычніка 1959 года ў Мінску ў сям’і акцёра Валянціна Белахвосціка і канцэртмайстра Вольгі Глебаўны Глебавай, дачкі акцёра Глеба Глебава.

У 1982 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці актрыса драмы і кіно[2]. На чацвёртым курсе яе навучання ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. З-за гэтай ролі ёй прыйшлося адрасціць доўгія валасы. З гэтага моманту Зоя выконвала ролю Паўлінкі да 2000 года[3].

З 1982 года з’яўлялася актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Сыграла ў больш за 55 спектаклях. Працавала на радыё, выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[4].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Зоя Белахвосцік разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[5].

2 кастрычніка яе звольнілі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на кафедры акцёрскага майстэрства тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акцёрскага курсу[6][7][8].

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

Праца ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

  • Жыцці Карыцына
  • Івона, прынцэса Бургундская
  • Ідылія
  • Крывавая Мэры
  • Паўлінка
  • Піць, спяваць, плакаць
  • С. В.
  • Смак яблыка
  • Тутэйшыя

Праца ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 «Смяротная схватка»
  • 2010 «Каханне дзеля жыцця» (здымаецца) — галоўная роля
  • 2009 «Суд» — Лідзія Паўлаўна, маці Андрэя, «Сведка»
  • 2009 «Жураў» — Міронава Ларыса, удава загінуўшага Сяргея Міронава, серыя «Смяротны нумар»
  • 2008 «Зграя»
  • 2007 «Чаклун і Румба» — медсястра
  • 2007 «Маёр Ветраў» — суддзя
  • 2005 «Чалавек вайны»
  • 2002 «Каменская-2» — менеджар
  • 2002 «Мужчынскія гульні»
  • 1992 «Вальс залатых цяльцоў» — сцюардэса
  • 1988 «Радавыя» (фільм-спектакль) — Мар’я
  • 1987 «Жаніцца — не журыцца» (фільм-спектакль) — Зоська
  • 1985 «Куды ідзеш, салдат?» — эпізод

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Народная артыстка Беларусі (2018[9]), заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Уладальніца нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі»[2]. Заслужаная артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[10].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым мае дачку Валянціну, таксама актрысу Купалаўскага тэатра.

Зноскі

  1. https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/post/16344/bio/
  2. а б Зоя Белахвосцік - фото и биография, семья, фильмография на AFISHA.TUT.BY(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
  3. Наталия КРИВЕЦ | Сайт «Комсомольской правды». Прима Купаловского театра Зоя Белохвостик: Коса, грудь, бедра - все накладное (руск.). KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (21 кастрычніка 2009). Праверана 26 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
  4. Зоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення Архівавана 26 лютага 2017. Людміла Грамыка. Людзі тэатру і кіно
  5. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  6. Зорку Купалаўскага тэатру Зою Белахвосьцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў Архівавана 7 кастрычніка 2020., Радыё Свабода, 2-10-2020
  7. Звезду Купаловского, актрису Зою Белохвостик увольняют из Академии искусств (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  8. Зою Белохвостик увольняют из Академии искусств (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018.
  10. Тэатр імя Янкі Купалы(руск.) // Вікіпедыя. — 2020-03-26.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]