Зразы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зра́зы — мясная страва, якая з’явілася яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім. Цяпер з’яўляецца стравай беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухні, але карыстаецца папулярнасцю і ў іншых краінах.

Гатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Класічныя зразы робяцца з тонкіх кавалкаў скручанага мяса (звычайна ялавічыны), якія запраўляюцца соллю і перцам, фаршыруюцца садавіной, грыбамі, яйкамі і бульбай. Тым не менш існуе вялікая колькасць розных камбінацый фаршыравання і часта з’яўляюцца новыя.

Скручаныя кавалкі мяса звязваюцца ніткай, ці пратыкаюцца зубачысткамі. Потым зразы гатуюцца кароткі час на алеі і кладуцца ў ёмістасць з салерай, цыбуляй і рознымі спецыямі, каб яны ўвабралі водар. Ёмістасць ставіцца на маленькі агонь. Перад падачай на стол ніткі і зубачысткі выдаляюцца, зразы пасыпаюцца мукой, ці пакрываюцца смятанай. Звычайна зразы падаюцца з соусам, у якім яны гатаваліся, і гарніруюцца грэчневай ці ячменнай кашай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Невядома дакладна, калі зразы былі прыгатаваныя ўпершыню, а таксама дзе гэта адбылося. Цяпер на вынаходніцтва зразаў прэтэндуюць Беларусь, Польшча, Украіна і Літва. Аднак вядома, што вельмі падобная ежа існавала ў Італіі стагоддзі таму. Верагодна зразы былі прывезены ў Вялікае Княства Літоўскае з Заходняй Еўропы міланскай прынцэсай Бонай Сфорцай.

Першы афіцыйны рэцэпт зразаў датуецца 1783 годам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]