Зубніца клубняносная
| Зубніца клубняносная | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Аддзел: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: |
Зубніца клубняносная |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Зубніца клубняносная (Cardamine bulbifera) шматгадовая расліна з сямейства капусных, расце ў цяністых лясах і хмызняках.
Змест |
[правіць] Батанічнае апісанне
Голая расліна вышынёй 40-70 см, з паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае. лісткі перыстарассечаныя, чарашковыя.
Кветкі даўжынёй 1-1,5 см, сабраны ў шчытковападобны немнагакветны пэндзаль.
Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. У пазухах лісцеў і суквеццеў невялікія клубянькі. Квітнее ў красавіку — маі.
[правіць] Распаўсюджанне
Расце ў цяністых шырокалісцевых лясах у Карпатах, на Палессе, у лесастэпу, ў Крыму.
[правіць] Ахоўны статус
Занесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці.[1] Абараняецца таксама ў Латвіі.[2]
[правіць] Паходжанне назвы
Старая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная».
[правіць] Размнажэнне
Расліна размнажаюцца насеннем, часткамі карэнішчаў і бульбачкамі.
[правіць] Эстэтычныя характарыстыкі
Зубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе упрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісцеў і суквеццеў няма клубянькоў.
Зноскі
- ↑ Віды раслін, занесеныя ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці
- ↑ Зубніца клубняносная ў Чырвонай кнізе Беларусі
[правіць] Спасылкі
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |