Зубчастае кола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зубчастыя колы

Зубчастае кола — звяно зубчастых перадач, якое мае выступы (зубы) для перадачы руху праз счапленне з выступамі другога звяна. Бываюць цыліндрычныя, канічныя і чарвячныя; з прамымі, касымі і крывалінейнымі зубамі. Робяць са сталі, чыгуну, сплаваў каляровых металаў, пластмас.

Шасцярня ў зубчастай перадачы — кола з меншым лікам зубоў, а пры роўнай іх колькасці — вядучае зубчастае кола.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2