Зуёк марскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Зуёк марскі
Charadrius alexandrinus 0711.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrius alexandrinus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176510
NCBI   50392
EOL   1049344
Charadrius alexandrinus

Зуёк марскі[1] (Charadrius alexandrinus) — птушка роду зуйкі (Charadrius) з сямейства сяўцовых (Charadriidae).

Невялікая птушка памерам з вераб'я, жыве на адкрытых і нізінных узбярэжжах саланаватых і салёных вадаёмаў. Пералётная птушка.

У самца афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая з рудаватым каркам, ніжні бок цела, лоб і паласа над вачыма белыя, ад дзюбы праз вочы ідзе чорная паласа, цемя таксама чорныя. Па баках грудзей маюцца дзве цёмныя плямы, ногі і дзюба — чорнага колеру. Расфарбоўка самкі амаль такая ж, толькі на цемені адсутнічае чорны колер.

Гняздо марской зуйкі выглядае як невялікае паглыбленне з каменьчыкамі ці абломкамі ракавін. Самка адкладае 3 бледна-аліўкавыя або глініста-жаўтлявыя з цёмнымі крапінкамі яйкі.

Зноскі

  1. Зуйкі//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2