Зыгмунт Чаховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Зыгмунт Бярнардавіч Чаховіч
Zygmunt Czechowicz
Зыгмунт Бярнардавіч Чаховіч
POL COA Lachowicki- Czechowicz.svg
Герб «Астоя»
Член ЛПК
 
Веравызнанне: каталіцызм
Нараджэнне: 19 жніўня 1831(1831-08-19)
Сурвілішкі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 27 кастрычніка 1907(1907-10-27) (76 гадоў)
Малыя Бясяды, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя
Пахаваны: Радашковічы
Род: Чаховічы
Бацька: Бернард Чаховіч
Маці: Юзэфа Мірская
Жонка: Анэля Арамовіч
Дзеці: няма дакладных звестак

Зыгмунт Бярнардавіч ЧАХОВІЧ, ЧАХОВІЧ-ЛЯХАВІЦКІ (19 жніўня 1831, в. Сурвілішкі Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць27 кастрычніка 1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, бібліяфіл.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Бярнарда Чаховіча, завілейскага падкаморага, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і Юзэфы з Мірскіх.[2]

У 1851 годзе скончыў Віленскі дваранскі інстытут, з адзнакай скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт на камеральным аддзяленні.

У 18621863 член Літоўскага правінцыйнага камітэта, загадваў канспіратыўнымі сувязямі пры Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы і Выканаўчым аддзеле Літвы. Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Зыгмунт Чаховіч не верыў ні ў які накі­рунак або ў заснаваную на праграме працу; пакідаў гэта на волю сляпога выпадку[3]:

Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, — розныя элементы не прыйдуць да згоды.

Арыштаваны 31 ліпеня 1863; асуджаны да 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынскіх рудніках. Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.), дзе стварыў вялікую бібліятэку. З З. Чаховічам пазнаёміўся малады Я. Купала, сям'я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальв. Селішча. У доме Чаховіча Я. Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, гутарыў з ім пра паўстанне 1863—1864, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.

Zygmunt Czechowicz 2.jpg

Па словах Гейштара, які добра ведаў Зыгмунта, Чаховіч быў "высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых перакананняў, лёгка даваў сабой кіраваць".

Чаховіч у культуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Асоба Зыгмунта Чаховіча натхніла класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п'есе «Калыска чатырох чараўніц», у якой паказаны вялікі ўплыў З. Чаховіча на фарміраванне светапогляду Янкі Купалы.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  • Киселев Г. Бесядские пути-дороги // Неман. 1984. № 3;
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 378, 654.
  • Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.
  • Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok] 2002, ss. 94-95.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9