Зэльва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Зэльва
Троіцкі касцёл
Троіцкі касцёл
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Вялікая Зэльва
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 15 км²
Вышыня цэнтра
138 м
Насельніцтва
  • 6 296 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Паштовы індэкс
231940
Аўтамабільны код
4
СААТА
4226551000
Зэльва на карце Беларусі ±
Зэльва (Беларусь)
Зэльва
Зэльва (Гродзенская вобласць)
Зэльва

Зэ́льва[2] (трансліт.: Zeĺva) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы. Насельніцтва 6 795 чал. (2017)[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Зэльвы паходзіць ад імя ракі Зэльвянкі, на якой размешчана паселішча. У Іпацьеўскім летапісе рака названа Зелевя («по Зелеви»), у крыніцах XVI ст. — Зельва, Зельвея, пазней пачала ўжывацца цяперашняя форма назвы Зэльвянка.

Назва балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літоўскім žalvas «зеленаваты»[4].

У Літве аналагі — гідронімы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė. Дзве апошнія назвы — возера і рака каля Еўя, узніклі пад уплывам яцвягаў[5], бо ў яцвяжскай мове, як і ў іншай заходнябалцкай мове — прускай, быў пераход ž > z. Яцвяжскае гучанне назвы аднаўляецца як *Zelvō (Зелво)[6].

Назву Зэльвы ставяць у адзін шэраг з такімі гідронімамі на левабярэжжы Нёмана, як *Zeita (назва возера, што дала назву ракі Zietela, ад якой праз некалькі этапаў трансфармацыі ўзнікла назва мястэчка Дзятлава)[7] і Свіцязь (мясцовыя літоўскамоўныя аўтахтоны ўжывалі назву Svitožis)[8]. Па-літоўску (па-ўсходнябалцку) гэтыя тры назвы мелі б карані Želv-, Žiet-, Švit- (заходнябалцкім мовам таксама быў уласцівы пераход š > s).

Назва Зэльвы з’яўляецца гідранімічнай спадчынай яцвягаў, у якую, апроч згаданых водных назваў, улучаюць таксама назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[9].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча вядома з 1470 года як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 года вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва.

З XVI стагоддзя Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З першай паловы XVII стагоддзя — уладанне Сапегаў.

З 1524 года Вялікая Зэльва (з XVI стагоддзя ў крыніцах проста Зэльва) — мястэчка Ваўкавыскага павета.

У 1643 годзе К. Сапега прымаў тут караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазу.

У 1721 годзе каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш).

У 1739 годзе ў мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў.

З 1795 года — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета.

У 1831 годзе Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—1831 гадоў канфіскаваная.

У XX стагоддзі Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна.

У 1962—1966 гадах — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 года — цэнтр Зэльвенскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1829 год — 1 103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх)[10]
  • 1832 год — 175 двароў[10]
  • 1857 год — 1 950 чал., 240 двароў[10]
  • 1897 год — 2 852 чал. (1 404 мужч., 1 448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.)[10]
  • 1971 год — 4,3 тыс. чал.[11]
  • 2006 год — 7,7 тыс. чал.
  • 2016 год — 6 906 чал.[12]
  • 2017 год — 6 795 чал.[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (за 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.
  6. Kazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134.
  7. А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.
  9. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 601—602.
  10. а б в г Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва…
  11. БелЭн 1998.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]