Зэльвенскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зэльвенскае вадасховішча
Морфаметрыя
Плошча 11,90 км²
Сярэдняя глыбіня 7,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 28000 км²
Упадаюць Рака Зэльвянка
Выцякаюць Рака Зэльвянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Зэльвенскае вадасховішча (Беларусь)
Зэльвенскае вадасховішча
Зэльвенскае вадасховішча
Map

Зэльвенскае вадасховішча — найбуйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Зэльвенскага раёна, паміж вёскамі Бярэжкі, Каралін. Створаны на рацэ Зэльвянка ў 1983 г. у мэтах арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.

Плошча вадасховішча складае каля 12 км² (18-е месца па плошчы ў Беларусі). Найбольшая глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня — 9 км. Найбольшая шырыня — 2 км. Аб’ём вады ацэньваецца ў 28 млн м³. Сярэднегадавы сцёк вады — 207 млн м³.

Правы бераг больш высокі, амаль цалкам пад лесам; левы нізкі, заняты сенажацямі і пашай, у час веснавога разводдзя заліваецца вадой.

З поўначы да вадасховішча падыходзіць гарадскі пасёлак Зэльва. Каля пасёлка ўздоўж берага цягнецца лесапарк плошчай 47 га.

У паўднёвай частцы праз вадасховішча пабудаваны мост, які злучае вёскі Каралін і Расцевічы. У правы бок ад вадасховішча знаходзіцца рэспубліканскі біялагічны заказнік "Мядухова". На захадзе ў вадасховішча ўпадае рака Вольшына.

Дно пясчана-сугліністае, ілістае.

Вада з вадасховішча адносіцца да гідракарбанатнага тыпу кальцыевай групы з сярэдняй ступенню мінералізацыі (да 250 мг/л). Да глыбіні 1,5 м вадаём зарастае мулкай воднай расліннасцю.

У вадаёме водзіцца шчупак, акунь, верхаводка, лешч, сярэбраны карась, джгір, краснапёрка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]