З пляцоўкі Вікіпедыя.
Звычайная зязюля[1] (Cuculus canorus) — птушка сярэдніх памераў (даўжыня цела да 40 см, крыла — каля 22 см), з даволі доўгім (да 18 см) закругленым ступеністым хвастом і доўгімі махавымі крыламі. Важыць зязюля каля 100 г. Па афарбоўцы і памерам яна крыху нагадвае ястраба-перапёлачніка. Палавы дымарфізм ў афарбоўцы выяўлены добра. У дарослых самцоў спіна і хвост цёмна-шэрыя, горла, валлё і грудзі светла-шэрыя. Астатняя частка апярэння белая з цёмнай папярочнай паласой. Вочы і акантоўка павек жоўтыя. Дзюба чарнявая, злёгку загнутая ў вяршыні. Ногі кароткія, аранжавага колеру. Самкі, у адрозненне ад самцоў, альбо бураватыя зверху, з вохрыстыя налётам на валлі, альбо спінны бок цела і верх галавы ў іх іржава-рудыя з шырокімі чорнымі і вузкімі белымі папярочнымі палосамі. Маладыя птушкі, незалежна ад полу, альбо шараватыя, альбо рудаватыя з больш цёмнай папярочнай паласатасцю па ўсім целе.
Зноскі
- ↑ Напісанне Зязюля звычайная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 7. Мн., 1998, С. 124