З пляцоўкі Вікіпедыя.
Зязю́лін лён, лугавы́ лён, палітрыхум (Polytrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых. Каля 100 відаў.
Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў: зязюлін лён звычайны, зязюлін лён ядлоўцавы, зязюлін лён валасканосны, зязюлін лён прыальпійскі альбо сціснуты, зязюлін лён зграбны, зязюлін лён прыгожы. Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш. Торфаўтваральнік.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2