Зялёна-чырвоны высакародны папугай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Зялёна-чырвоны высакародны папугай
Eclectus Parrot.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Папугаепадобныя

Сямейства:

Папугаевыя

Від:

Зялёна-чырвоны высакародны папугай

Навуковая назва

Eclectus roratus
(Statius Müller, 1776)

ITIS   177542
NCBI   176024

Зялёна-чырвоны высакародны папугай або Двухкаляровы папугай (Eclectus roratus, раней — Lorius roratus) — птушка сямейства папугаевых. Арнітолагі звычайна адносяць гэтага папугая да падсемейства сапраўдных папугаяў (Psittaculini). Аднак апошнія даследаванні паказалі, што ў яго шмат агульнага з падсямействам лорыевых (Loriinae).

Апісанне [правіць]

Даўжыня цела 35-40 см; вага да 450 г. Афарбоўка самцоў і самак моцна адрозніваецца. У самцоў асноўны колер зялёны з блакітным адбіваецца на верхавінах крылаў і пад крыламі, краі крылаў сіне-блакітныя, покрыўныя пёры хваста жаўтавата-зялёныя, падкрылкі і бакі чырвоныя. Дзюба рознакаляровая: верхняя сківіца чырвоная і бліскучая, кончык жоўты, ніжняя сківіца чорная. Радужка аранжавая. Ногі шэрыя. У апярэнні самкі пераважае чырвона-вішнёвы колер. Край крыла, ніжняя частка грудзей і жывот сіне-фіялетавыя. Хвост чырвоны, аблямаваны жоўтай паласой. Падхвосце і падкрылкі чырвоныя. Вакол вачэй сіняе кольца. Дзюба чорная. Радужка жаўтаватая. Ногі сіняватыя.