Зялёны дзяцел
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Зялёны дзяцел | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Тып: | |||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||
| Род: | |||||||||||||||
| Від: |
Зялёны дзяцел |
||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||
|
Picus viridis |
|||||||||||||||
| ' | |||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Зялёны дзяцел ці Зялёная жаўна (Picus viridis) — від птушак з сямейства дзятлавых (Picidae). Разам з шэрым дзятлам з'яўляецца (Picus canus) адзіным прадстаўніком рода Picus у Цэнтральнай Еўропе.
Даўжыня тулава каля 31 см, размах крылаў да 52 см. Спіна цёмна-зялёная, бруха ад тусклавата-светлага да шэра-зялёнага колеру. Голас — гучнае «клю-клю-клю».
Распаўсюджаны на значнай частцы Еўропы, Пярэдняй Азіі і Каўказа ў лісцевых і змяшаных лясах. У Беларусі даволі рэдкі гнездавальны від. Гняздуецца ў дуплах старых хворых дрэваў. Кладка з 5—9 белых яец.
Корміцца пераважна мурашкамі, якіх здабывае на зямлі або ў мурашніках.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зялёны дзяцел (Picus viridis)- Зялёны дзяцел // slounik.org
- Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Нар. асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). С.134.