Зямля Каралевы Мод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрытарыяльныя прэтэнзіі ў Антарктыцы

Зямля Каралевы Мод (нарв.: Dronning Maud Land) — шырокая вобласць на атлантычным ўзбярэжжы Антарктыды, што ляжыць паміж 20° заходняй і 44° 38' усходняй даўгаты.

Плошча — каля 2 500 000 км². На значную частку яе тэрыторыі прэтэндавалі Нарвегія (з 1938) і Германія (з 1939).

У цяперашні час тэрыторыя падпадае пад дзеянне Дагавора аб Антарктыцы, які забараняе краінам любое яе выкарыстанне, акрамя навукова-даследчых работ.

Названая ў гонар нарвежскай каралевы Мод (Поўнае імя Maud Charlotte Mary Victoria; 26 лістапада 1869 года — 20 лістапада 1938 г.).