Зіглінгія ляжачая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зіглінгія ляжачая
Danthonia decumbens horst.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Danthonia decumbens (L.) DC.

Сінонімы
Sieglingia decumbens
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   500232
IPNI   ???
TPL   kew-407014
Danthonia decumbens

Зіглінгія ляжачая, трохзубка (Sieglingia decumbens) — шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых (метлюжковых).

Вышыня 15—30 см. Расліна з тоўстымі каранямі і кароткімі тонкімі парасткамі, утварае дзеравінкі. Лісце вузкалінейнае, зверху і па краі похваў з доўгімі валаскамі. Мяцёлка рэдкая, вузкая, з нешматлікімі каласкамі. Плод — зярняўка.

Мяцёлка

Пашырана па ўсёй Беларусі на лясных палянах, лугах, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Маладыя расліны добра есць жывёла.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зіглінія ляжачая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.