Зімняе сонцастаянне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дыяграма сезонаў у паўночным паўшар'і Зямлі. Крайняе правае становішча: зімняе сонцастаянне.

Зімняе сонцастаянне адбываецца ў той момант, калі нахіл восі вярчэння Зямлі ў напрамку ад Сонца прымае найбольшае значэнне. Максімальны вугал нахілу зямной восі адносна Сонца падчас сонцастаяння складае 23° 26'. Больш відавочна для жыхароў высокіх шырот тое, што зімняе сонцастаянне прыпадае на самы кароткі дзень і самую доўгую ноч у годзе, калі вышыня ўздыму сонца на небасхіле з'яўляецца самай нізкай.[1] Паколькі зімняе сонцастаянне доўжыцца толькі кароткі момант часу, то для дня, калі гэта адбываецца, выкарыстоўваюць іншыя назвы, напрыклад: «сярэдзіна зімы», «самая доўгая ноч» ці «першы дзень зімы».

Сезоннае значэнне зімняга сонцастаяння складаецца ў павароце ад паступовага падаўжэння ночы і скарачэння дня да адваротнага кірунку. У залежнасці ад зруху календара, зімняе сонцастаянне адбываецца 21 або 22 снежня ў Паўночным паўшар'і і 20 ці 21 чэрвеня ў Паўднёвым паўшар'і.[2]

У розных культурах тлумачэнне гэтай падзеі вар'іравалася па-рознаму, але ў большасці народаў яно расцэньвалася як адраджэнне, у гэты час ладзіліся святы, фестывалі, сустрэчы, рытуалы і іншыя ўрачыстасці.[3]

Дата[правіць | правіць зыходнік]

У 45 годзе да н. э. Юлій Цэзар у сваім юліянскім календары ўстанавіў для Еўропы 25 снежня як дату зімняга сонцастаяння (лац. Bruma). З тых часоў за кошт розніцы паміж каляндарным годам (365,25 дзён) і трапічным годам (~ 365.2421897 дзён) адбыўся зрух фактычнага астранамічнага сонцастаяння прыкладна на тры дні за кожныя чатыры стагоддзі, дасягнуўшы ў XVI стагоддзі даты 12 снежня. У 1582 годзе Папа Рыгор XIII вырашыў аднавіць дакладную адпаведнасць паміж сезонамі і грамадзянскім годам, але пры гэтым ён спасылаўся не на эпоху рымскага імператара, а на Нікейскі сабор 325 года, перыяд станаўлення асноўных хрысціянскіх святаў. Такім чынам, Папа ануляваў 10-дзённую памылку, назапашаную за перыяд з IV па XVI стагоддзя, але не ўлічыў 3 дні, набеглых паміж I і IV стагоддзямі нашай эры. Гэтая карэктоўка календара ссунула зімняе сонцастаянне ў паўночным паўшар'і прыкладна да 22 снежня. Да гэтага часу ў Грыгарыянскім календары сонцастаянне вагаецца на адзін ці два дня, а ў доўгатэрміновай перспектыве можа дадаткова адбыцца зрух на адзін дзень за кожныя 3000 гадоў.

Гістарычнае і культурнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Японская багіня Аматэрасу выходзіць з пячоры

Сонцастаянне, магчыма, было асаблівым момантам гадавога цыклу, нават у часы неаліту. Астранамічныя падзеі, якія са старажытных часоў кіравалі спарваннем жывёл, пасевам сельскагаспадарчых культур і нарыхтоўкай зімовых запасаў да наступнага ўраджаю, паказваюць, як узніклі розныя культурныя міфы і традыцыі. Пра гэта сведчыць планіроўка археалагічных помнікаў позняга неаліту і бронзавага веку, такіх як Стоўнхендж у Вялікабрытаніі і Ньюгрейндж ў Ірландыі. Асноўныя восі абодвух гэтых помнікаў былі старанна выраўнаваны па глядзельнай лініі, якая паказвае узыход сонца ў дзень зімняга сонцастаяння (Ньюгрейндж) і заход сонца ў дзень зімняга сонцастаяння (Стоўнхэндж). У дачыненні да Стоўнхэнджа значным з'яўляецца той факт, што Вялікі Трыліт павернуты вонкі ад цэнтра помніка, гэта значыць асабовая яго частка звернутая да сярэдзіны зімы па Сонцы.[4]

Зімняе сонцастаянне было надзвычай важным ў жыцці першабытнай суполкі, бо людзі не былі ўпэўненыя ў тым, што яны добра падрыхтаваліся да зімы на працягу папярэдніх дзевяці месяцаў, і што яны змогуць перажыць гэтую зіму. Голад быў распаўсюджанай з'явай у зімовы перыяд, з студзеня па красавік, гэты адрэзак года вядомы як галодныя месяцы. У ўмераным клімаце фестываль сярэдзіны зімы быў апошнім святам перад пачаткам цяжкага зімовага перыяду. Большая частка жывёлы ў гэты час забівалася, паколькі яго няма чым было карміць на працягу зімы, таму час зімняга сонцастаяння было адзіным перыядам года, калі больш за ўсё спажывалася свежага мяса. У гэты час вялікая частка віна і піва, зробленага на працягу цёплага часу года, даходзіла нарэшце да гатоўнасці, і яго можна было піць. Святкаванні праводзіліся не толькі непасрэдна ў гэты дзень, яны пачынаюць у поўнач або на досвітку, а часцей за ўсё напярэдадні.[5]

Паколькі зімняе сонцастаянне з'яўляецца паваротным падзеяй у прысутнасці Сонца на небе, яно дало падставу для паўсюднага ўзнікнення канцэпцыі нараджэння або адраджэння багоў. У культуры многіх народаў на аснове зімняга сонцастаяння заснаваныя цыклічныя календары, святы адраджаецца год, сімвал «новых пачынанняў», як, напрыклад, ачышчальная традыцыя Хогманай ў Шатландыі. У грэчаскай міфалогіі багі і багіні сустракалі зімнія і летнія сонцастаянні, у гэтыя дні дазвалялася ўводзіць Аід на гару Алімп (яго царствам быў падземны свет, і ў любы іншы час яму не належыла адтуль выходзіць).

Назіранні[правіць | правіць зыходнік]

Узыход сонца ў Стоўнхенджы у дзень зімняга сонцастаяння.

Прамое назіранне сонцастаяння аматарамі складана, таму што Сонца рухаецца да пункту сонцастаяння даволі павольна, так што цяжка вызначыць яго канкрэтны дзень, не кажучы ўжо пра яго імгненні. Веды пра час паходжання падзеі толькі нядаўна сталі магчымымі аж да амаль імгнення дзякуючы дакладнаму адсочванню астранамічных дадзеных. Фактычны момант сонцастаяння немагчыма выявіць па вызначэнні (нельга заўважыць, што аб'ект перастаў рухацца, можна толькі канстатаваць, што ў бягучым замеры аб'ект не змяніў становішча ў параўнанні з папярэднім замерам, альбо ссунуўся ў процілеглым кірунку). Акрамя таго, каб вызначыць падзею з дакладнасцю да аднаго дня, трэба ўмець назіраць змены па азімуце і вышыні менш 160 вуглавога дыяметра Сонца. Аналагічнае вызначэнне з дакладнасцю да двух дзён лягчэй, яно патрабуе хібнасці назірання усяго каля 116 вуглавога дыяметра Сонца. Такім чынам, большасць назіранняў канстатуе дзень сонцастаяння, а не яго імгненне.[6] Часта гэта робіцца шляхам назірання за узыходам і заходам сонца, з дапамогай астранамічна выверанага інструмента, які забяспечвае праходжанне прамяня святла ў пэўную кропку менавіта ў патрэбны момант часу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. An Introduction to Physical Science, 12th Ed., James Ship-man, Jerry D. Wilson, Aaron Todd, Section 15.5, p 423, ISBN 978-0618926961, 2007.
  2. solstice. (2009). In Encyclopedia Britannica. Retrieved May 13, 2009, from Encyclopedia Britannica Online Britannica.com
  3. Religious Tolerance.org
  4. Johnson, Anthony, Solving Stonehenge: The New Key to an Ancient Enigma. (Thames & Hudson, 2008) pp. 252—253
  5. An Ancient Holiday History Channel
  6. SolsticeAmateur.com