Зімовыя Паралімпійскія гульні 2010

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зімовыя Паралімпійскія гульні 2010 (X Paralympic Winter Games), міжнародныя паралімпійскія спаборніцтвы, якія праходзілі з 12 па 21 сакавіка 2010 у Ванкуверы і Уістлеры, Канада.

Ад Беларусі прынялі ўдзел 9 спартсменаў, якія заваявалі 9 медалёў (у тым ліку 2 залатых), што дазволіла ў агульным заліку заняць 9-е месца.

Паралімпійскай чэмпіёнкай стала Людміла Ваўчок (лыжныя гонкі седзячы на 5 і 10 км). Яна таксама заваявала 2 бронзавыя медалі.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]