Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская
| Зінаіда Стагурская | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская |
| Дата нараджэння | 9 лютага 1971 |
| Месца нараджэння | Княжыца, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР[1] |
| Дата смерці | 25 чэрвеня 2009 (38 гадоў) |
| Месца смерці | Віцебская вобласць, Беларусь |
| Грамадзянства | |
| Інфармацыя пра гоншчыка | |
| Спецыялізацыя | шаша |
| Аматарскія каманды | |
| 1991—2009 | зборныя СССР, СНД, Беларусі |
| Прафесійныя каманды | |
| 1997—2005 | Acca Due O, Michela Fanini, Gas Sport Team, Chirio, Team Bianchi (усё — Італія) |
| Галоўныя перамогі | |
| Чэмпіянат свету (2000) La Grande Boucle féminine («Вялікая пятля») (2002) |
|
Зінаіда Стагурская (9 лютага 1971, Віцебск — 25 чэрвеня 2009) — беларуская велагоншчыца.
У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі.
У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д'Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу.
Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»).
Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету.
У 2006 дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў.
Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Фэдэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[2]
Змест |
Крыніцы [правіць]
Зноскі
- ↑ Прыдзвінскі край. Віцебскі раён. Выдатныя і знакамітыя людзі (бел.) . Праверана 29 чэрвеня 2011.
- ↑ Загінула знакамітая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская // Наша Ніва
Спасылкі [правіць]
Спартыўныя вынікі [правіць]
- Профіль (англ.) . Cyclingnews.com. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Вынікі выступаў (гал.) . Cyclebase.nl. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Зінаіда Стагурская — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
Інтэрв'ю [правіць]
- «Мой iтальянскi хлопец Антонiо перайшоў на беларускiя дранiкi з салам» (бел.) . «Звязда» (28 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Парыж ужо ўзяты, на чарзе Афіны (руск.) . «Прессбол» (22 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Асобы
- Велагоншчыкі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Віцебскай вобласці
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Велагоншчыкі СССР
- Велагоншчыкі Беларусі
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў