Зінаіда Яўгенаўна Серабракова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зінаіда Серабракова
Аўтапартрэт («За туалетам») (1909)
Аўтапартрэт («За туалетам») (1909)
Імя пры нараджэнні:

Зінаіда Яўгенаўна Лансерэ

Дата нараджэння:

12 снежня 1884(1884-12-12)

Месца нараджэння:

маёнтак Няскучнае,
Курская губерня,
Расійская імперыя

Дата смерці:

19 верасня 1967(1967-09-19) (82 гады)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Грамадзянства:

Сцяг Францыі Францыя

Уплыў:

Браз, В. Э.

Зінаіда Яўгенаўна Серабракова (руск.: Зинаи́да Евге́ньевна Серебряко́ва; дзявочае прозвішча Лансерэ; 12 снежня 1884, маёнтак Няскучнае, Белгарадскі павет, Курская губерня, Расійская імперыя19 верасня 1967, Парыж, Францыя) — руская мастачка, удзельніца аб'яднання «Свет Мастацтва», адна з першых рускіх жанчын, якія ўвайшлі ў гісторыю жывапісу. Вучаніца вядомага жывапісца В. Э. Браза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Cям'я[правіць | правіць зыходнік]

Зінаіда нарадзілася 12 снежня 1884 года ў маёнтку Няrexyft ў адной з слыннай мастацкай сям'і Бенуа-Лансерэ. Яе дзед Мікалай Бенуа быў знакамітым архітэктарам, бацька, Яўген Лансерэ - вядомым скульптарам, а маці - Кацярына Мікалаеўна (1850 - 1933), сястра Аляксандра Бенуа, у маладосці была мастаком-графікам. Адзін з яе братоў, Мікалай, - таленавіты архітэктар, другі, Яўген, адыграў істотную ролю ў гісторыі расійскага і савецкага мастацтва манументальнага жывапісу і графікі. Руска-англійскі акцёр і пісьменнік Пітэр Усцінаў - таксама сваяк Зінаіды Серабраковай. Муж - Барыс Анатолевіч Серабракоў. Дзеці - Яўген Барысавіч Серабракоў (1906-1991), Аляксандр Барысавіч Серабракоў (1907-1995), Таццяна Барысаўна Серабракова (1912-1989), Кацярына Барысаўна Серабракова (1913).

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 годзе Зінаіда скончыла жаночую гімназію і паступіла ў мастацкую школу, заснаваную княгіняй М. К. Ценішавай. У 1903-1905 гадах яна была вучаніцай мастака-партрэтыста А. Э. Браза. У 1902-1903 яна падарожнічае па Італіі. У 1905-1906 займаецца ў Académie de la Grande Chaumière ў Парыжы. У 1905 Зінаіда Лансерэ выходзіць замуж за студэнта (пазней чыгуначнага інжынера) Барыса Серабракова і прымае яго прозвішча.

Шчаслівы перыяд[правіць | правіць зыходнік]

З часоў вучнёўства Зінаіда імкнулася выказаць сваю любоў да прыгажосці свету. Яе раннія працы - «Сялянская дзяўчына» (1906, Рускі музей) і «Сад у квецені» (1908, прыватны збор) - распавядаюць аб яе пошуках і вострым адчуванні прыгажосці. Шырокую вядомасць прынёс Серабраковай аўтапартрэт (1909, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя); упершыню паказаны на вялікай выставе, арганізаванай «Светам Мастацтва» ў 1910. За аўтапартрэтам рушылі ўслед «Купальшчыца» (1911, Рускі музей), партрэт «Я. К. Лансерэ »(1911, прыватны збор) і партрэт маці мастачкі «Кацярына Лансерэ »(1912, Рускі музей) - спелыя працы, цвёрдыя па кампазіцыі. Яна ўступіла ў таварыства «Свет мастацтва» ў 1911, але адрознівалася ад астатніх членаў групы любоўю да простых сюжэтаў, гармоніяй, пластычнасцю і абагульненнямі ў сваіх палотнах.

Рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Зінаіда сустрэла Кастрычніцкую Рэвалюцыю ў родным маёнтку Няскучнае. Яе жыццё раптоўна змянілася. У 1919 памірае ад тыфа яе муж, Барыс. Яна застаецца з чатырма дзецьмі і хворай маці без сродкаў да існавання. Няма фарбаў, даводзіцца перайсці на вугаль і аловак. У гэты час яна малюе свой самы трагічны твор - Картачны дамок, які паказвае ўсіх чацвярых асірацелых дзяцей. Яна адмаўляецца перайсці на папулярны футурыстычны стыль ці маляваць партрэты камісараў, аднак знаходзіць працу ў Харкаўскім археалагічным музеі, дзе выконвае алоўкавыя накіды экспанатаў. У снежні 1920 Зінаіда пераязджае ў Петраград на кватэру дзеда. Ёй пашанцавала - у гэту кватэру пасялілі «на ўшчыльненне» не «новых гаспадароў жыцця», а артыстаў тэатра МХАТ. У гэты перыяд яна малюе на тэмы з тэатральнай жыцця.

Парыж[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1924 Серабракова выязджае ў Парыж, атрымаўшы заказ на вялікае дэкаратыўнае пано. Яна збіралася вярнуцца ў Расію, дзе засталіся яе маці і дзеці. Аднак вярнуцца ёй не ўдалося, і яна аказваецца адарванай ад Радзімы і дзяцей (двух малодшых дзяцей, аднак, ёй удалося неўзабаве вярнуць). Усе тыя невялікія грошы, якія ёй атрымліваецца зарабіць, яна адпраўляе назад у Расію. Пражывае яна ў гэты час па Нансенаўскім пашпарце і толькі ў 1947 атрымлівае французскае грамадзянства. Зінаіда шмат падарожнічае. У 1928 і 1930 едзе ў Афрыку, наведвае Марока. Прырода Афрыкі дзівіць яе, яна малюе Атласкія горы, арабскіх жанчын. Яна таксама малюе цыкл карцін, прысвечаны рыбакам Брэтані.

Хрушчоўская адліга[правіць | правіць зыходнік]

У часы хрушчоўскай адлігі ўлады СССР дазваляюць кантакты з Серабраковай. У 1960, пасля 36 гадоў расстання, яе наведвае дачка Таццяна (Тата), якая стала тэатральным мастаком у МХАТ. У 1966 вялікія выстаўкі работ Серабраковай былі паказаны ў Маскве, Ленінградзе і Кіеве. Раптам яна становіцца папулярнай у СССР, яе альбомы друкуюцца мільённымі тыражамі. 19 верасня 1967 Зінаіда Серебрякова памерла ў Парыжы ва ўзросце 82 гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.