Іглаўскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Йіглаўскія горы)
Іглаўскія горы
чэшск. Jihlavské vrchy
49°24′01″ пн. ш. 15°35′26″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаЧэшска-Мараўскае ўзвышша 
Найвышэйшая вяршыняЯваржыцы 
Вышыня837 м 
Іглаўскія горы (Еўропа)
Іглаўскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іглаўскія горы (чэшск.: Jihlavské vrchy) — горны хрыбет у Чэхіі і часткова на тэрыторыі Аўстрыі. Уяўляе сабой паўднёва-заходнюю частку Чэшска-Мараўскага ўзвышша.

Найвышэйшая вяршыня хрыбта — гара Яваржыцы  (чэшск.) (837 м). Горы складзены галоўным чынам гранітамі і гнейсамі. Зрэзаны густой сеткай рэк сістэмы Маравы і Влтавы. На схілах растуць іглічныя лясы з елі, ніжнія часткі схілаў выкарыстоўваюцца як раллі. Маюцца радовішчы каляровых і каштоўных металаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]