КА Фобас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
АМС «Фобас»

АМС «Фобас» — серыя савецкіх аўтаматычных міжпланетных станцый, прызначаных для даследавання Марса і яго спадарожніка Фобаса.

Праект пад кіраўніцтвам акадэміка Сагдзеява быў пачаты на хвалі паспяховага супрацоўніцтва з заходнімі навуковымі арганізацыямі ў рамках праекту АМС «Вега».

У 1988 года было запушчана 2 апарата-блізня. З іх адзін быў страчаны на этапе пералёту да Марса. Другі здолеў выйсці на арбіту чырвонай планеты і выканаў немалую частку навуковай праграмы, але потым таксама быў страчаны.

На гэтым у савецкай праграме вывучэння Марса прыйшоў канец. Запуск наступнага, ужо расійскага, апарата для даследавання Марса — станцыі «Марс-96» у 1996 годзе — скончыўся няўдачай. Наступны расійскі апарат для даследавання Марса і яго спадарожнікаў плануецца запусціць у 2009 годзе. Асноўнай мэтай апарата «Фобас-грунт» будзе з'яўляцца дастаўка на Зямлю ўзору грунта з Фобаса.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]