КБ Якаўлева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КБ Якаўлева
руск.: ОКБ имени Яковлева
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1934
Заснавальнікі Аляксандр Сяргеевіч Якаўлеў
Размяшчэнне
Галіна авіяцыя
Прадукцыя Як-130, Yakovlev Yak-1[d], Як-28 і Yakovlev Yak-15[d]
Матчына кампанія United Aircraft Corporation[d]
Сайт yak.ru

ААТ «ВКБ імя А. С. ЯКАЎЛЕВА» (руск.: ОАО «ОКБ имени А. С. Яковлева») — авіяцыйнае прадпрыемства ў Расіі. Штаб-кватэра: г.Масква.

Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка і мадэрнізацыя канструкцый лятальных апаратаў. У 1927—2004 гадах было распрацавана больш за 200 тыпаў і мадыфікацый лятальных апаратаў, з іх больш за 100 — серыйных, выпушчана больш за 70 тысяч адзінак лятальных апаратаў, што з’яўляецца найбольшай колькасцю сярод вытворцаў у СССР/Расіі. З гэтага ліку каля 40 тысяч лятальных апаратаў былі выпушчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вядомыя прадукты: АІР-6, АІР-7, Як-3, Як-9, Як-40, Як-130 і іншыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Датай заснавання прадпрыемства лічыцца 12 мая 1927 года, дата першага палёту самалёту АІР-1, створанага групай (35 чал.) у складзе Асавіяхіму пад кіраўніцтвам А. С. Якаўлева. У 1927—1931 групай былі распрацаваны 8 мадэляў самалётаў, у т.л. буйнасерыйны АІР-6. Поспехі групы сталі падставай для выдзялення яе (15.1.1934) у асобнае вытворча-канструктарскае бюро, ператворанае ў хуткім часе ў завод #115. Першым начальнікам (1934—1978) быў прызначаны А.С. Якаўлеў.

Першы серыйны прадукт: АІР-2 (1928), першы буйнасерыйны: АІР-6 (1932).

Калектыў бюро быў узнагароджаны ордэнамі Леніна (1942), Чырвонага Сцяга (1944), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]