КТ315

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КТ315
Структура n-p-n
Uce 15–60 В
Ube 6 В
Ic 50–100 мА
Ib 50 мА
P 100 мВт
Pmax 150 мВт
Рабочыя тэмпературы 100 °C
f 250 МГц
h21e 20–350
КТ315

КТ315 — тып крэмніевага біпалярнага транзістара, n-p-n–праводнасці, які атрымаў вялікае распаўсюджанне ў савецкай радыёэлектроннай апаратуры.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Транзістары КТ315 прызначаліся для работы ў схемах узмацняльнікаў высокай, прамежкавай і гукавой частаты.

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Транзістары гэтага тыпу сталі першапраходцамі новай тэхналогіі — планарна-эпітаксіяльнай. Гэтая тэхналогія прадугледжвае, што ўсе структуры транзістара ўтвараюцца з аднаго боку, зыходны матэрыял мае тып праводнасці як у калектара, у ім спачатку фармуецца базавая вобласць, а потым у ёй — эмітарная. Гэта тэхналогія была засвоена савецкай радыёэлектроннай прамысловасцю, як ступень да вырабу інтэгральных мікрасхем без дыэлектрычнай падкладкі. Да ўзнікнення КТ315 нізкачастотныя транзістары вырабляліся па «сплаўной» тэхналогіі, а высокачастотныя — па дыфузіённай. Суадносіны параметраў, якіх дасягнулі ў КТ315, сталі прарывам у час яго з'яўлення. КТ315 пераўзыходзіў сучасны яму германіевы высокачастотны транзістар ГТ308 па моцы ў 1,5 раза, па межавай частаце ў 1,4 раза, па максімальнаму току калектара ў 3 разы, і пры гэтым быў таннейшы. Ён мог замяніць і нізкачастотныя МП37, пры роўнай моцы пераўзыходзячы іх па каэфіцыенту перадачы тока базы, максімальнаму імпульснаму току і меў лепшую тэмпературную стабільнасць. Крэмній як матэрыял дазваляў гэтаму транзістару дзясяткі хвілін працаваць на ўмераных токах нават пры тэмпературы плаўлення прыпою, але з пагаршэннем характарыстык, аднак без незваротнага разладдзя.

КТ361[правіць | правіць зыходнік]

КТ361 — біпалярны транзістар p-n-p–праводнасці.

Кампліментарны да КТ315, дзякуючы чаму часта выкарыстоўваецца напару з апошнім у бестрансфарматарных двухтактных схемах. Дзякуючы неблагім тэхнічным характарыстыкам атрымаў шырокае распаўсюджанне ў айчыннай радыётэхніцы. Для адрознення ад КТ315 літара, якая пазначае групу, змяшчалася пасярэдзіне верхняй часткі плоскага боку, часам у абрамленні двух дэфісаў злева і справа.

Зноскі

спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]