Каала

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каала
Koala climbing tree.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Двухразцовыя

Сямейства:

Каалы

Род:

Каалы

Від:

Каала

Навуковая назва

Phascolarctos cinereus
Goldfuss, 1817

ITIS   552677
NCBI   38626

Каала, або сумчаты мядзведзь (Phascolarctos cinereus) — від сысуноў атрада Двухразцовыя, адзіны від сямейства каал.

Гісторыя віда [правіць]

Гэта старажытнае сямейства сумчатых, роднаснае вамбатам, дасягала найбольшай разнастайнасці ў алігацэне, 34-24 млн гадоў таму, калі, мяркуючы па выкапнёвых парэштках, налічвалася не менш 18 відаў сумчатых мядзведзяў. Сярод іх меўся такі гігант, як квінслендскі каала (Koalemus), які важыў паўтоны. Сучасны каала (Phascolarctos cinereus), мяркуюць, з'явіўся 15 млн гадоў таму.

Знешні выгляд [правіць]

Каала — невялікі звер шчыльнага целаскладу: даўжыня яго цела 60-82 см; вага ад 5 да 16 кг. Хвост вельмі кароткі, звонку незаўважны. Галава вялікая і шырокая, са сплошчаным «тварам». Вушы буйныя, скругленыя, пакрытыя густой поўсцю. Вочы маленькія. Спінка носа без валасоў, чорная. Ёсць шчочныя мяхі.

Валасяное покрыва ў каалы густое і мяккае, трывалае; на спіне афарбоўка змяняецца ад светла-шэрай да цёмна-шэрай, часам рудая ці чырванаватая, чэрава больш светлае.

Канечнасці каалы прыстасаваныя да караскання — вялікі і ўказальны пальцы пярэдніх і задніх канечнасцяў супрацьпастаўленыя астатнім, што дазваляе зверу абхопліваць галіны дрэў. Кіпцюры моцныя і вострыя, здольныя вытрымліваць вагу жывёлы.

Распаўсюджанне [правіць]

Эндэмік Аўстраліі.