Кабінет міністраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выканаўчая ўлада
Партал:Палітыка · правіць

Кабінет міністраў — вышэйшы орган выканаўчай улады, які здзяйсняе адміністрацыйна-распарадчыя функцыі ў сферы дзяржаўнага кіравання.

У шэрагу краін вышэйшы орган выканаўчай улады можа мець іншую назву (да прыкладу ў СССР Савет Міністраў).

Кабінет міністраў з'яўляецца калегіяльным органам. Калегія кабінета міністраў складаецца з міністраў, якія ўзначальваюць галіновыя міністэрствы. Асноўныя, найбольш важныя дзяржаўныя рашэнні прымаюцца на савеце міністраў шляхам прамога галасавання. Нарматыўна прававыя акты прымаюцца пастановамі кабінета міністраў, падпісанымі прэм'ер міністрам.

Паводле тэорыі дзяржавы і права, дзяржаўная ўлада мае тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Менавіта выканаўчай уладай і з'яўляецца кабінет міністраў, які, у сутнасці сваёй, прадстаўляе ўрад краіны, які дзейнічае ў рамках заканадаўчых актаў, прынятых вышэйшым заканадаўчым органам (парламент, сенат, савет народных дэпутатаў, кангрэс, кнэсет, меджліс і да т.п.).

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Кожная дзяржава на заканадаўчым узроўні замацоўвае пэўныя функцыі за Кабінетам міністраў. У той жа час можна вылучыць асноўныя функцыі, уласцівыя ў цэлым вышэйшаму выканаўчаму органу, гэта рэгуляванне адносін у сферах:

  • Знешняй палітыкі;
  • Унутранай палітыкі;
  • Нацыянальнай абароны і ваеннай палітыкі;
  • Дзяржаўнай і нацыянальнай бяспекі;
  • Эканамічнай палітыкі;
  • Сацыяльнай палітыкі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

На чале кабінета міністраў стаіць прэм'ер-міністр. Структурна кабінет міністраў складаецца з міністэрстваў, камітэтаў (да прыкладу Камітэт дзяржаўнай бяспекі СМ СССР) і ведамстваў. Міністэрствы, у сваю чаргу падзяляюцца на дэпартаменты або галоўныя ўпраўленні. У асобных краінах кабінет міністраў складаецца з дэпартаментаў (Ганконг).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Теория государства и права» Учебник для высших и средних специальных учебных заведений.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]