Кавалерыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кавалерыя (фр.: cavalerie, іт. cavaleria, ад лац.: caballus — конь), або конніца — род войскаў, у якім для вядзення баявых дзеянняў і/ці перамяшчэння выкарыстоўваўся верхавы конь.
Валодаючы высокай рухомасцю і манеўранасцю ў спалучэнні з імклівым і магутным ударам, кавалерыя ў шматлікіх бітвах гуляла вырашальную ролю. Здольнасць весці самастойныя дзеянні ў значным адрыве ад сваіх войскаў, пераадольваць ў кароткі час вялікія адлегласці, раптам з'яўляцца на флангах і ў тыле праціўніка, хутка разгортвацца для бою, пераходзіць ад адных дзеянняў да іншых як ў конным, так і пешым страі забяспечвала кавалерыі магчымасць паспяхова вырашаць разнастайныя тактычныя і аператыўна-стратэгічныя задачы.
[правіць] Гл. таксама
