Кадыкалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кадыкалогія (ад лац.: codex кніга + грэч. λόγος — слова, навука) — спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае старажытную і сярэдневяковую рукапісную кнігу; раздзел кнігазнаўства. Даследуе сучасны стан старажытнай кнігі, пераплёт, запісы і бібліятэкарскія паметы, нумарацыю сшыткаў і аркушаў і іншыя надпісы, што не адносяцца да тэксту кнігі; разглядае кнігу як аб’ект, які змяшчае даныя пра яе геаграфію і гісторыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кадыкалогія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 523. — ISBN 985-11-0041-2.