Казанскі сабор, Санкт-Пецярбург
| Праваслаўны сабор | |
| Краіна | Расія |
| Горад | Санкт-Пецярбург |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Санкт-Пецярбургская |
| Архітэктурны стыль | Класіцызм |
| Аўтар праекта | А. Н. Вараніхін |
| Будаўніцтва | 1801—1811 гады |
| Дата скасавання | 1932—1991 |
| Рэліквіі і святыні | Цудатворны спіс Казанскай іконы Божай Маці; магіла М. І. Кутузава. |
| Стан | Выдатны |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Сабор Казанскай іконы Божай Маці на |
|
Казанскі кафедральны сабор (сабор Казанскай іконы Божай Маці) у Санкт-Пецярбургу (Неўскі праспект, 25) — праваслаўны кафедральны храм Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай Царквы, адно з найбуйнейшых культавых збудаванняў у Санкт-Пецярбургу. Адзін з фасадаў сабора (цалкам схаваны грандыёзнай каланадай) выходзіць на Неўскі праспект, абсіда сабора звернутая ў бок Канала Грыбаедава і з праспекта не бачная. Перад заходнім фасадам размешчана паўкругам чыгунная рашотка, якая лічыцца шэдэўрам ліцейнага мастацтва.
Сабор даў назву Казанскаму востраву ў дэльце Нявы, Казанскаму мосту на скрыжаванні Неўскага праспекта і канала Грыбаедава і Казанскай вуліцы, якая адыходзіць ад сабора.
Указам патрыярха Алексія II ад 31 снежня 2000 г. сабору быў прысвоены статус кафедральнага, і ён стаў галоўным храмам Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.