Каземат
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Каземат (фр.: cazemate ад іт. cazamatta «пакой з тоўстымі сценамі»): памяшканне ў закрытых фартыфікацыйных збудаваннях, што абараняе людзей ад ўдзеяння агнявых сродкаў праціўніка.
Таксама: У 2-й пал. 19— пач. 20 ст. на ваенных караблях казематам называлі браніраванае закрытае памяшканне для ўстаноўкі гармат і захоўвання баепрыпасаў. У 20 ст. казематы выйшлі з ужытку на ваенных караблях.
Фартыфікацыйныя казематы падзяляюцца на баявыя, назіральныя, жылыя, снарадныя і інш. Сучасныя фартыфікацыйныя збудаванні, якія маюць казематы, называюцца казематаванымі (руск.: казематированные).
Першыя абарончыя казематы з'явіліся ў 16 ст., найбольш распаўсюдзіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст.
Літ.:
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.310
