Казуары

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Казуары
Шлеманосны казуар
Шлеманосны казуар (Casuarius casuarius)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Надатрад:

Бескілявыя

Атрад:

Казуарападобныя

Сямейства:

Казуаравыя

Род:

Казуары

Навуковая назва

Casuarius Brisson, 1760

ITIS   174387
NCBI   8786

Казуары (Casuarius) — сямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 3 віды. Пашыраны ў лясах Аўстраліі і блізкіх да яе астравоў.

Вышыня да 1,8 м, маса да 90 км. Пер'е рассуканае, чорнае. Дзюба сціснутая з бакоў. На галаве шлеманосага казуара рагавы выраст, які засцерагае ад шыпоў і калючак у час бегу. Крылы рудыментарныя. Ногі трохпальцыя, моцныя, унутраны палец з вострым кіпцюром для абароны. Бегаюць хутка, да 40 км/гадз., хутка плаваюць.

Кормяцца пладамі, насеннем, насякомымі.

Манагамы. Нясуць 3-8 яец. Наседжвае самец.

Знаходзяцца пад аховай.